Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

Лукашэнка распякае еўрапейскую вертыкаль

...а заадно ўпікае і Маскву. У інтэрв'ю Рэйтэр ён назваў брусельскіх чыноўнікаў галавацяпамі, абвінаваціў заходнікаў у тым, што яны ператварылі эканоміку ў казіно, і выдаў сакрэт: некаторыя апазіцыянеры просяцца на працу ва ўрад. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

На першы погляд, Лукашэнка зараз на грэбені трыумфу. У інтэрв'ю Рэйтэр, фрагменты якога пераказваюць у аўторак беларускія агенцтвы, ён назваў брусельскіх чыноўнікаў галавацяпамі, абвінаваціў заходнікаў у тым, што яны ператварылі эканоміку ў казіно, і выдаў сакрэт, што некаторыя апазіцыянеры просяцца на працу ва ўрад.

Сапраўды, дыпламатычны прарыў у Еўропу хоць і зацягнуўся на шмат гадоў, але даўся, лічы, малой крывёю. Пашэнціла: леташняя вайна на Каўказе, боязь непрадказальнай Расіі прымусілі Брусель паспешліва ляпіць праект «Усходняга партнёрства». Дэ-факта — прымаць канцэпцыю «прагматычнага дыялогу», што даўно накідаў Мінск.

Без Беларусі ідэя «Усходняга партнёрства» лопаецца як мыльная бурбалка. Некаторыя палітолагі мяркуюць, што менавіта пад Беларусь праграма і прымалася, бо што да іншых краін улучанай ў яе постсавецкай шасцёркі, то там у Еўразвязу ёсць іншыя падвязкі.

Ну як тут не пакпіць з еўрапейцаў? Што, маўляў, селі ў галёш, галавацяпы, са сваёй дубовай палітыкай ізаляцыі ды падвойных стандартаў? Дапялі нарэшце, што такі моцны арэшак вам не па зубах?

І калі раней Лукашэнка не саступаў патрабаванням Еўропы, то зараз, на хвалі трыумфу, здаецца, тым болей няма сэнсу даваць слабіну, вытанцоўваць. Палітолаг Валер Карбалевіч з гэтым, аднак, не зусім згодны.

Безумоўна, адзначае ён, варта было чакаць, што з прарыву ў Еўропу беларускі кіраўнік выцісне максімум піяру. Але не усё так адназначна.

«Раней у Лукашэнкі не было тормазу, а цяпер нейкі тормаз — у выглядзе думкі, а што ж на гэта скажа Захад, — з’явіўся, — мяркуе эксперт. — Ён жа хоча з’ездзіць і яшчэ куды-небудзь у Еўропу, акрамя Рыма». Таму наверсе лепей будуць узважваць, ці варта, напрыклад, брутальна разганяць нейкую акцыю, лічыць Карбалевіч.

Аднак у Прагу беларускі афіцыйны кіраўнік не ляціць — пра гэта нарэшце абвешчана афіцыйна. І гэта тая лыжка дзёгцю, што атручвае мядовы смак дыпламатычнага трыумфу.

Шэраг аналітыкаў робяць выснову, што тут на карысць варыянту «не ляцець» спрацавала не столькі засцярога абструкцыі ў чэшскай сталіцы, колькі рука Масквы. У тым сэнсе, што яна магла б стаць меней шчодрай. Ва ўсякім разе, маскоўскія палітолагі празрыста намякалі, што Крэмль можа закруціць кранік, калі флірт Лукашэнкі з Еўропай зойдзе далёка. З пытання аб прысутнасці/непрысутнасці на ўстаноўчым саміце ў Празе Масква, калі хочаце, паспрабавала зрабіць для слізкаватага партнёра тэст.

Зрэшты, на думку таго ж Валера Карбалевіча, маскоўскія таварышы, бадай, блефуюць. Аналітык зазначае: наадварот, апошнім часам Крэмль стаў болей шчодры. Тут і крэдыты, і адносна лагодныя ўмовы паставак газу, і пашырэнне доступу беларускіх прадпрыемстваў да расійскага дзяржзаказу…

«Зараз у Лукашэнкі пашыраецца абсяг для манеўру. І Масква, магчыма, думае найперш не пра тое, каб закруціць кранік, а пра тое, як перакупіць хаўрусніка», — кажа эксперт.

І сапраўды, у інтэрв’ю Рэйтэр Лукашэнка паўшчуваў Крэмль: «Я думаю, што Расійскай Федэрацыі трэба было займаць болей узважаную ды акуратную пазіцыю ў дачыненні да эканомікі Беларусі. Калі ў нас благія стасункі ў эканоміцы, то не трэба разлічваць, што ў палітыцы, абароне ды іншых пытаннях у нас будуць стасункі лепшыя». Карацей, хочаце мець адзіную сістэму СПА і ўсё такое — грошы на бочку!

Але было б неабачліва толькі раздаваць плюхі. Натуральна, беларускі кіраўнік мусіць манеўраваць. І таму ў інтэрв'ю Рэйтэр

Масква чарговы раз пачула рэфрэн пра адсутнасць антырасійскай подбіўкі ва «Усходнім парнёрстве». Іначай кажучы: не бойцеся, я свой! Еўразвязу ж заяўлена, што лібералізацыя магчымая, калі яна не дэстабілізуе абстаноўку ў краіне. Карацей, па чайнай лыжцы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса1

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса1

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць