Грамадства11

«Я абавязкова вярнуся». Гамяльчанка, у якую на акцыі пратэсту трапіла светлашумавая граната, з'ехала з Беларусі

Больш за месяц правяла ў сталічнай бальніцы 19-гадовая гамяльчанка Марыя Зайцава. Як стала вядома «Моцным Навінам», дзяўчына выпісалася з бальніцы і з'ехала з краіны.

Нагадаем, Маша прыехала ў Мінск 9 жніўня, у дзень выбараў прэзідэнта, і ўвечары прыняла ўдзел у мірным пратэсце. Усё здарылася на праспекце Пераможцаў у раёне стэлы «Мінск — горад-герой», калі сілавікі ўжылі вадамёт і абстралялі людзей, якія не былі агрэсіўнымі.

Марыя аказалася ў ліку першых пацярпелых: каля яе выбухнула светлашумавая граната, таксама яна атрымала тры кулявыя раненні. У бальніцу дзяўчыну прывезла «хуткая» ў беспрытомным стане. У рэанімацыі Марыя правяла некалькі дзён, затым яе перавялі ў нейрахірургічнае аддзяленне.

Акрамя агульнага лячэння гамяльчанка перанесла дзве аперацыі па выдаленні змярцвелых тканак вакол ран, якія засталіся пасля гумавых куль. Больш за ўсё дзяўчыну турбаваў слых: яна аглухла на правае вуха. Гэтая праблема і стала падставай для працягу лячэння за мяжой.

Цяпер Марыя Зайцава знаходзіцца ў Чэхіі. У гутарцы з карэспандэнтам «Моцных Навін» гамяльчанка паведаміла, што рыхтуецца да аперацыі па аднаўленні слыху. У цэлым яна адчувае сябе нармальна, вось толькі «рана на сцягне ад гумавай кулі яшчэ не зацягнулася».

Заставацца за мяжой дзяўчына не збіраецца. «Пасля выздараўлення я абавязкова вярнуся ў Беларусь», — сказала яна. Марыя не шкадуе аб здарэнні і спадзяецца, што гэта было не дарма.

Нагадаем, Чэхія адной з першых краін ЕС прапанавала бясплатную медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю беларусам, якія пацярпелі падчас і пасля акцыяў 9 жніўня. На гэтыя мэты ўрад выдзеліў больш за паўмільёна даляраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук1

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць