Грамадства77

У Ваўкавыску ў нядзелю людзі пайшлі ў царкву замест мітынгу, але іх усё роўна затрымлівалі

4 кастрычніка ў Ваўкавыску ўпершыню людзі не выйшлі на нядзельны пратэст. У 14.30, калі звычайна праходзіць акцыя пратэсту, у адным з ваўкавыскіх храмаў правялі малітву за Беларусь. На набажэнства прыйшлі блізу 150 чалавек. Пасля яго заканчэння людзей затрымлівалі і везлі ў РАУС «на гутарку», піша Hrodna.life.

Маліцца за Беларусь кожную нядзелю добраславіў мітрапаліт. Толькі малебен праходзіў а 17.00, распавёў Hrodna.life Аляксандр Богдан, ваўкавыскі святар. Да яго звярнуўся адзін з пратэстоўцаў і папрасіў правесці малебен раней, днём, калі ўсе выходзяць на пратэст.

Айцец Аляксандр перанакіраваў яго да іерэя Аляксандра Юзвы, памочніка епіскапа ў царкоўнай акрузе ў складзе епархіі. Той пагадзіўся, і сам адслужыў малебен. Прыйсці маглі і прадстаўнікі іншых канфесій, і няверуючыя, адзінай умовай было не прыносіць з сабой у царкву сімволіку і плакаты.

На службу ў храм Святых Роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла ў прыватным сектары сабраліся каля 150 чалавек. «На малебен увечары прыходзіць звычайна 10−15 чалавек. Вернікі ў асноўным ідуць раніцай на літургію», — патлумачыў Аляксандр Богдан.

Пасля службы пачаліся затрыманні. Людзей везлі ў РАУС, апытвалі, праз пару гадзін адпускалі без складання пратаколу. 3−4 чалавекі адвезлі ў РАУС яшчэ да службы. Усяго такім чынам затрымалі каля 15 чалавек.

У затрыманых правяралі тэлефоны і казалі, што пратэстоўцы перайшлі мяжу пасля падпалу дома і аўто міліцыянта, паведамлялі чытачы «Нашай Нівы». Як сказаў начальнік РАУС Віталь Асоцкі, які здымаў усе акцыі пратэсту на камеру, грамадзян затрымалі на гутарку.

Пратэстоўцы ў Ваўкавыску 14 жніўня. Фота: volkovysk.by.

Дзённы малебен за Беларусь плануецца і ў наступную нядзелю. «Не ведаю, як людзі ўспрымуць інцыдэнт з затрыманнямі. Думаю, службу абвесцяць, але многія пабаяцца», — сказаў Аляксандр Богдан.

Каментары7

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber16

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі5

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць