Тэатр22

Купалаўцы ўсё ж паказалі легендарных «Тутэйшых» — і не расчаравалі 

Пакуль публіка бедавала, што праз сыход купалаўцаў з будынка на Энгельса адмяняецца і чаканая прэм’ера легендарных «Тутэйшых», калектыў цішком працягваў рэпетыцыі і ўрэшце запрасіў гасцей на закрытую «рэпетыцыю» спектакля. Учора купалаўцы зноў сыгралі на сцэне перад публікай, ужо на новай пляцоўцы, і далі зразумець, што праца над «Тутэйшымі» не спыняецца, а каманда працягвае працаваць разам.

Фота Дар'і Буракінай

П’есу Купалы, як бачым, суправаджае даволі цярністы лёс: адразу пасля напісання і фактычна да 1990-га яна была забаронена, першая яе пастаноўка Мікалаем Пінігіным урэшце была закрыта, а другая, прэм’ера якой мела адбыцца на сцэне Купалаўскага тэатра 23 і 24 верасня, вымушана ставіцца ў новых умовах і антуражы. «У нас зусім іншыя дэкарацыі і касцюмы — тыя, што былі падрыхтаваны да прэм’еры, мы, канешне, не можам выкарыстоўваць, ніхто нам іх не дасць», — кажа рэжысёр Мікалай Пінігін.

Тым не менш у спектаклі задзейнічаны асноўны акцёрскі састаў, што звольніўся з тэатра, а ў канцы з’яўляецца і бел-чырвона-белы сцяг, і «Жыве Беларусь» — элементы, мажлівасць якіх падчас падрыхтоўкі «Тутэйшых» была галоўнай інтрыгай. На сцэне Купалаўскага тэатра сёння іх складана ўявіць, а на новай пляцоўцы ў пастаноўцы з’яўляецца відэазапіс спектакля 1990 года, дзе над сцэнай падымаецца бел-чырвона-белы сцяг, на што, як і тады, трэба адказваць воклічам «Жыве Беларусь!».

Фота Дар'і Буракінай
Фота Дар'і Буракінай
Фота Дар'і Буракінай

«Мне хацелася зрабіць самацытату і адаслаць да фіналу спектакля 1990 года. Тады незалежнасць яшчэ не была абвешчана і бел-чырвона-белы не быў нашым дзяржаўным сцягам, але ўсё гэта лунала ў паветры», — кажа рэжысёр.

Па словах Мікалая Пінігіна, у апошнія месяцы п’еса стала, магчыма, нават больш актуальнай: «У 90-я толькі «свядомыя» ведалі гісторыю, што гэта і навошта. Для большасці людзей незалежнасць, якая раптам на іх звалілася, была шокам, і, што з ёй рабіць, мала хто разумеў. А сёння — колькі ў нас ужо гадоў незалежнасці, якая б яна там ні была, — у Беларусі вырасла грамадзянская супольнасць, людзі шмат цікавяцца гісторыяй і літаратурай».

Фота Дар'і Буракінай

На сёння незразумела, як і калі пастаноўку ўжывую зможа ўбачыць шырокая публіка: купалаўцы пакуль не маюць гастрольнага пасведчання, а гэта значыць, што не могуць іграць і даваць канцэрты за грошы. «Што далей будзе, ніхто не ведае, але нашы «былыя супрацоўнікі тэатра» гэтым займаюцца», — абнадзейвае Мікалай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам14

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей4

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць