Улада22

«Нядбайных» бацькоў палохаюць указам прэзідэнта

Новы дэкрэт прэзідэнта прадугледжвае экстраннае адабранне дзіцяці з сям’і ў выпадку рэальнай пагрозы яго жыццю і здароўю

Дзяцей з непаспяховых сем’яў будуць экстранна забіраць у бацькоў у выпадку рэальнай пагрозы іх жыццю і здароўю.

Адпаведнае палажэнне змешчана ў дэкрэце прэзідэнта № 5 ад 5 мая 2009 года. Як паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы, дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў дэкрэт № 18 ад 24 лістапада 2006 года «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне людзей у непаспяховых сем’ях».

Новы дэкрэт скіраваны на комплекснае ўрэгуляванне пытанняў працаўладкавання бацькоў, якія павінны пакрываць расходы дзяржавы па ўтрыманні дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Апрача таго, прадугледжана накіраванне асобаў, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці і ў сувязі з гэтым сістэматычна дапускаюць парушэнні працоўнай дысцыпліны, у лячэбна‑працоўныя прафілакторыі.

Новы дакумент таксама ўдакладняе парадак працаўладкавання абавязаных асобаў на новае месца працы ў выпадку звальнення па аб’ектыўных прычынах:
устаноўлены абавязак наймальніка інфармаваць аб неабходнасці іх далейшага працаўладкавання органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і органы ўнутраных спраў, а таксама спаганяльніка расходаў (калі абавязаныя асобы пакрывалі расходы па ўтрыманні дзяцей добраахвотна) для звароту ў суд па пытанні іх працаўладкавання і спагнання з іх згаданых расходаў.

Дэкрэтам таксама ўведзена адміністрацыйная адказнасць абавязаных асобаў за ўхіленне ад працаўладкавання па судовай пастанове аб працаўладкаванні (адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да працы)
і скарэктаваны парадак прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці за іншыя вінаватыя дзеянні (бяздзейнасць), што пацягнула невыкананне або няпоўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па пакрыцці расходаў па ўтрыманні дзяцей, шляхам увядзення адміністрацыйнай прэюдыцыі для прыцягнення абавязаных асобаў да крымінальнай адказнасці за згаданае злачынства, паведамляе прэс‑служба.

Таксама канкрэтызавана адказнасць дзяржаўных органаў за рэалізацыю дэкрэта № 18 ад 24 лістапада 2006 года. У прыватнасці, замацавана, што старшыні выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі мясцовых адміністрацый персанальна адказныя за рэалізацыю Дэкрэта на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна‑тэрытарыяльнай адзінкі, а рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання забяспечваюць кантроль і нясуць адказнасць за выкананне дэкрэта па пытаннях, што адносяцца да іх кампетэнцыі.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць