Музыка11

Прэзентацыя зборніка народных песень, якія яднаюць беларусаў у няпростыя часы

13 кастрычніка а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) адбудзецца прэзентацыя «Народнага спеўніка».

На прэзентацыі выступіць лідар гурта «Троіца» — Іван Кірчук, Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», капэла «На Таку» натхніць на супольныя танцы з народным каларытам, а таксама будзе магчымасць пабачацца з любімымі тэатраламі, якіх у звыклым месцы, па некаторых прычынах, зараз сустрэць не атрымліваецца. Рыхтуйцеся спяваць, танчыць і натхняцца!

«Народны спеўнік» — гэта зборнік песень (словы, ноты і кароткія звесткі пра іх), якія беларусы спявалі разам у такі важны час — нараджэння і яднання нацыі. У ім сабраныя песні, якія беларускі народ складаў стагоддзямі, а зараз — гэтыя песні падтрымліваюць беларускі народ. Супольныя спевы зараз асабліва папулярныя ў беларусаў, і гэты спеўнік будзе добрым дапаможнікам у гэтай справе.

Яго адметнасць — гэта фармат. Ён змяшчаецца ў кішэнь паліто/торбачкі, такім чынам, яго заўсёды можна мець пад рукой.

Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт, на якім выступяць:

  • Лідар гурта «Троіца» — Іван Кірчук,
  • Гурт «Рада»,
  • Astroūna,
  • Патрыцыя Свіціна,
  • Ларыса Сімаковіч,
  • Ягор Джэйгала (флейта),
  • Капэла «На Таку».

А Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», дзе ўсе разам заспяваюць песні са зборніка.

Бонус-сюрпрыз — адмыслова запрошаныя госці, пра якіх вы даведаецеся ў дзень мерапрыемства. Спойлер: можаце ўзяць з сабой кветкі. Вы будзеце вельмі рады іх бачыць!

Уваход вольны.

 

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна са двара),

Калі: 13 кастрычніка (аўторак), 19:00.

Супольны народны танец «Тры чарапахі» з капэлай «На Таку»:

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць