Грамадства66

Палітычная зняволеная замалявала дэталі побыту ў баранавіцкім ізалятары №6 ФОТЫ

Выпускніца мастацкай вучэльні Вікторыя Багдановіч атрымала 15 сутак за ўдзел у адным з жаночых маршаў. 

Яна некалькі дзён пабыла на Акрэсціна, а потым сядзела ў Баранавічах. 

У камеры ў яе аказаўся набор для малявання, яна занатавала тое-сеё і вырашыла апублікаваць некаторыя карцінкі ў «Нашай Ніве». Прыводзім з каментарыямі. 

«Адзінае, што мне далі ў камеру з маіх асабістых рэчаў, гэта букет валошак, які шалёны мужык у балаклаве шпульнуў у мяне, пакуль я стаяла у «стакане». Калі нас вялі ў камеру, іншы супрацоўнік, назваўшы маё прозвішча — Багдановіч, — сказаў, што яно вельмі сімвалічнае. Не магла не сказаць яму пра «Цвяток Радзімы васілька». А ў камеры было неверагоднае спалучэнне колераў: сінія валошкі, ложкі, і валасы сукамерніцы Светы. Валошкі цвілі і распускаліся 5 дзён, і трывалі б далей, калі б у Баранавічах іх не адабралі».

«Першы момант, калі стала дакладна не смешна. Увечары нас з РАУСа павезлі на Акрэсціна, як звычайна, у бус пхалі больш людзей, чым патрэбна. А калі прыехалі, мы проста бясконца стаялі тварам да сцяны. Яны прывозілі новых дзяўчат з іншых РАУСаў, і іх чамусьці запускалі хутчэй. На нас лаяліся, прамывалі мазгі, прыніжалі. Але мы ўсе адно спрабавалі з імі размаўляць, жартавалі, падтрымлівалі адно аднаго. Я нават спявала, праўда, мяне хутка заткнулі».

«Неперадавальнае пачуццё, калі на брутальных, аблезлых, шурпатых, металічных рашотках сушацца дзявочыя карункавыя майткі. А потым прыходзіць «Начальнік».

«Праз тое, што дагістарычная каналізацыя не ўтрымлівала напору матылькоў, каторыя вылятаюць з жывоцікаў 17 дзяўчынак, нам неаднаразова прыходзілася прасіць «начальнікаў» прыносіць нам вантуз. А яшчэ ў нас быў абрад: кожная дзяўчынка, калі «адкідваецца», павінна памыць прыбіральню зубной шчоткай».

«Не ведаю, што тут напісаць. Аголеныя распараныя дзяўчынкі ў інтэр'еры не колеру хлебнага мякіша, гэта, па-першае, прыгожа».

«Трохвугольная камера ў куце бясконца сачыла за намі, я адчувала сябе малпай у заапарку, альбо ўдзельніцай вельмі таннага трэшовага ток-шоу. Супрацоўнікі пастаянна казалі, што ім цікава і смешна на нас глядзець».

«Прысвячаю гэтую выяву усім адэкватным супрацоўнікам ІЧУ і ДВП».

«У нас атрымаўся нядрэнны матрыярхат. Мы распрацавалі сістэму сарціроўкі перадач, у нас усё было агульным. Нават паход ў душ быў агульным. І гель для душа, бо ў кагосьці быў смачнейшы пах. Таксама былі моманты, калі я адчувала сябе бы ў дзявочым лагеры». 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць