Грамадства2121

На Гомельскім хімзаводзе набіраюць штрэйкбрэхераў для працы на «Гродна Азоце»

Каля «Гродна Азота». Фота Onliner.by.

Як стала вядома «Нашай Ніве», работнікам Гомельскага хімічнага завода прапаноўваюць адправіцца ў камандзіроўку ў Гродна для работы на «Гродна Азоце». Абяцаюць жыллё, тэрмін камандзіроўкі — ад шасці месяцаў.

Пра гэта нам расказалі два работнікі гомельскага завода. Людзі зразумелі прапанову так, што імі хочуць замяніць бастуючых або звольненых работнікаў «Азота».

Агітуюць пераехаць гэтак званых «апаратчыкаў» — работнікаў цэхаў, а таксама інжынерна-тэхнічныя кадры.

Канцэрн «Белнафтахім» адмаўляе забастоўку на «Азоце». У той жа час работнікі прадпрыемства гавораць пра забастоўку больш як 100 ключавых супрацоўнікаў, у тым ліку апаратчыкаў, якіх няма кім замяніць.

Страйк пачаўся на заклік Святланы Ціханоўскай. Патрабаванняў тры: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленне палітвязняў і свабодныя выбары.

Забастоўку падтрымалі сотні малых і сярэдніх прадпрыемстваў, пераважна ІТ-сектара і сферы паслуг, студэнты розных ВНУ, а таксама асобныя работнікі некаторых дзяржаўных заводаў, у тым ліку МЭТЗ і «Гродна Азота».

Пра «Гродна Азот», горадаўтваральнае прадпрыемства, кажуць, што ён можа адыграць у лёсе Беларусі тую ж ролю, якую ў лёсе Усходняй Еўропы 1980-х адыграла Гданьская суднаверф.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці5

Прапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў тыктоку і там вярзла бязглуздзіцу пра Польшчу. Тыкток адрэагаваў7

Расійскі генерал хваліўся жонцы, як катаваў і забіваў украінскіх палонных — адразаў вушы і захоўваў у сябе36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць