Грамадства

Невядомыя ў масках забралі доктара-анестэзіёлага проста з працы

Дзмітрый Каўко — анестэзіёлаг, які працуе ў клініцы «Новы зрок» і РНПЦ дзіцячай хірургіі. Раніцай 12 лістапада людзі ў масках прыйшлі па яго проста ў афтальмалагічную клініку. Калегам не патлумачылі, чаму забіраюць доктара.

«Яго забралі проста з працы людзі ў цывільным і масках, адвезлі ў РУУС Савецкага раёна, — распавяла «Нашай Ніве» сястра Дзмітрыя. — Потым прывезлі дадому, ён узяў заплечнік з рэчамі, і зноў павезлі ў Савецкае РУУС».

Па словах сястры, цяпер Каўко знаходзіцца на Акрэсціна. Яго вінавацяць па артыкуле 23.34, днямі будзе суд. Што ставяць у віну Дзмітрыю, яго сястра не ведае.

Раней у доме доктара ўжо праходзіў ператрус.

«Мы разам жывём у прыватным доме. І ў нашым доме быў ператрус яшчэ 1 кастрычніка.

Ад самай раніцы да нас прыйшлі. Дзмітрый быў на працы, але яго тады не затрымлівалі, нічога такога. Забралі тады турыстычны інвентар. Дзмітрый ходзіць у паходы, ён нават удзельнічаў у беларускай экспедыцыі ў Антарктыду ў 2017-2018 гадах. Падчас ператрусу канфіскавалі бел-чырвона-белы сцяг, які там пабываў, — распавядае сястра Каўко. — Забралі турыстычную сякеру, пілу, дэкаратыўную шаблю. Таксама тэхніку: камп’ютары, тэлефоны.

І пасля ператрусу — цішыня.

Што там за крымінальная справа, мы так і не зразумелі. Перад ператрусам нам паказвалі пастанову пра крымінальную справу, але вельмі хутка. Што гэта за справа, я не змагла прачытаць.

Калі Дзмітрый вярнуўся з працы, яго ніхто нікуды не выклікаў. У якім ён статусе, таксама было незразумела. Дзмітрый у выніку сам неяк знайшоў нумар следчага, званіў, каб высветліць, што гэта было — але так і не змог дазваніцца.

Спрабаваў вярнуць канфіскаваныя рэчы — таксама безвынікова. Адказалі, што з РУУС усё перададзена ў СК.

Ён напісаў ліст у СК пра рэчы тыдні паўтары таму — адказ яшчэ не прыйшоў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

«Як быццам ездзіла сто гадоў»: брэсцкая байкерка перасела на фуру1

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў6

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць