Культура

«Тузін. Перазагрузка». Atlantica

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Atlantica.

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Atlantica.

Па‑беларуску загучыць песьня It’s Not About Us зь іх новага альбому Taboo. «Я адразу адчуў, што гэта выдатная ідэя, бо даўно ўжо хацеў засьпяваць па‑беларуску», — кажа лідэр праекту Алекс Дэвід.

Праект Atlantica не без падставаў прэтэндуе на тое, каб звацца самым вядомым беларускім пап‑праектам за мяжой. Іх песьні чуваць нават у Чылі, а гук ім дапамагаў рабіць саўндпрадусар Texas і Blur. Вытокі праект мае, дарэчы, не ў Беларусі, а ў Францыі. Там сышліся яго заснавальнікі — Алекс Дэвід (ён тамака вучыўся) і Дзімітр (ён тамака граў у баскетбол). Канчаткова задума аформілася ў 2003 годзе з дапамогай вядомага радыёвядучага Паўла Бараноўскага.

Усё ў іх пайшло добра ад пачатку. Яны сыгралі ў Менску разам з зоркамі сынты‑попу Camouflage, у іх кліпе зьнялася Сьвятлана Зелянкоўская, яны перамаглі на зімняй «Песьні году‑2005» наАНТ. Большасьць песень зь іх першых двух альбомаў «Heavenly», а потым «Urbanoid» сталі радыёхітамі. Прычым ня толькі на беларускіх эфэмках.

Творы Atlantica 11 раз уключаліся ў рассылку найбуйнейшай амэрыканскай кампаніі Radio Ventures, яны гучалі і гучаць на брытанскай BBC Radio1 ды FM‑cтанцыях Польшчы, Украіны, Галяндыі, Чэхіі, Чылі ды іншых краінаў сьвету. А ў 2005 годзе адна зь песень гурта нават трапіла ва ўплывовы эўрапейскі чарт Airplay TOP‑100 (87‑ае месца).

З кожным дыскам зьмяняўся і склад каманды. У другім альбоме «Urbanoid» паўстаў ужо не дуэт, а трыо. Дзімітар пайшоў з праекту, а замест яго прыйшлі бэк‑вакалісты Алена ды Віталь. Але на рэкляме трэцяга дыску «Taboo» Алекс Дэвід пазіруе ўжо адзін. Новую праграму ён запісаў зь гітарыстам Зьмітра Вайцюшкевіча — Алегам Івановічам. І музычныя экспэрты пасьля малаўцямнай папярэдняй працы ўспрынялі дыск на ўра

У «Перазагрузцы» Алекс Дэвід пагадзіўся ўдзельнічаць імгненна.

«Я адразу адчуў, што гэта выдатная ідэя, — кажа сьпявак. — Бо даўно ўжо хацеў засьпяваць па‑беларуску».
Алекс кажа, што два гады таму Atlantica амаль узялася за падрыхтоўку беларускамоўнага дыску, але праца не пайшла праз незразумеласьці ў складзе. «Я натхніўся беларускай песьняй недзе 15 год таму, калі быў на фэстывалю «Ецвязь» у Пінску і пачуў наколькі калярытным можа быць наш сьпеў. Я якраз і хацеў скарыстаць у тым нерэалізаваным праекце гэты прыгожы палескі дыялект», — кажа выканаўца.

Для праекту «Тузіна Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» Алекс перасьпявае песьню It’s Not About Us — самую прыгожую на дыску Taboo. Пераасэнсаваць яе бярэцца літаратар Віталь Воранаў.

Наступны ўдзельнік «Перазагрузкі» будзе прадстаўлены 29 траўня.

***

У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках Тузін гітоў і Будзьма

Тузін Гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню45

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі6

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная45

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі10

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню45

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць