Грамадства

Мінскі юрыст павесіў у пустой кватэры бацькоў у Ганцавічах БЧБ-сцяг. Яе ўскрылі па ананімцы, што там адбылося забойства

Юрыст Андрэй Косаў абслугоўвае ІТ-кампаніі. Ён жыве ў Мінску, але мае кватэру ў Ганцавічах, якая засталася ад памерлых бацькоў.

У пачатку снежня Андрэй заязджаў у тую кватэру. Павесіў на балконе нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг з гербам Ганцавічаў. І паехаў у Мінск на работу.

Праз некалькі дзён, у чацвер, 10 снежня, яму набралі з ганцавіцкай міліцыі і пацікавіліся, ці не мог бы ён пад’ехаць па гэтым адрасе і адамкнуць дзверы.

«Мне сказалі, што паводле ананімнага паведамлення ёсць падставы меркаваць, што ў гэтай кватэры здзейснена забойства», — расказаў «Нашай Ніве» Косаў.

Мужчына адказаў, што не можа па голасе ідэнтыфікаваць работнікаў міліцыі, і паклаў трубку.

«Праз некаторы час мне перазванілі, што кватэра ўскрытая на падставе гэтага ананімнага паведамлення. Сляды забойства, натуральна, не былі знойдзены, але на балконе знойдзены бела-чырвона-белы сцяг. Яны трактуюць як парушэнне па артыкуле 23.34, таму мне трэба ў пятніцу з’явіцца для разбіральніцтваў. Позву даслалі ў вайбер позна ўвечары, аднак пабачыў я яе толькі ўранку», — кажа Косаў.

На наступны дзень Косаў патэлефанаваў на тэлефон дзяжурнай часткі Ганцавіцкага РАУС і ўдакладніў, ці працуюць у міліцыі на самой справе асобы, згаданыя ў позве.

З’явіцца ў Ганцавічы да 12:00 ён не мог, таму сказаў міліцыянерам, што можа прыехаць у панядзелак. Гутарка скончылася на тым, што даручэнне правесці апытанне перададуць мясцовым супрацоўнікам у Мінск па месцы жыхарства, і ён дасць тлумачэнні тут.

У выніку, «справу перадалі» — Косаву пазваніў нібыта ўчастковы з мінскай «апоркі», папрасіў падысці і даць тлумачэнні. Але калі Косаў прыйшоў, яго затрымалі супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС і адвезлі ўначы ў Ганцавічы. Там Косаў трое сутак чакаў суда.

«Сведкам выступаў начальнік аддзела ідэалогіі мясцовага выканкама Віктар Супрун, які пабачыў сцяг з вуліцы. Аказалася, што першапачатковыя словы пра забойства ў кватэры — толькі фантазіі нейкага «невядомага». У рэальнасці кватэра ўскрывалася, бо існавала падазрэнне, што ў ёй можа адбывацца «несанкцыянаваны сход па падрыхтоўцы да масавага мерапрыемства», — кажа Косаў.

Кватэру ўскрывалі без папярэдняй санкцыі пракурора, а рашэннем кіраўніка мясцовай міліцыі з уведамленнем пракурора постфактум. 

Старшыня Ганцавіцкага суда Уладзімір Космач прызнаў Косава вінаватым і даў яму 10 базавых штрафу.

Адразу пасля суда на мінскага юрыста завялі яшчэ адзін пратакол — за няяўку па позве. Той жа суддзя пры разглядзе справы праз тыдзень абмежаваўся папярэджаннем.

Адметна, што днямі Космач па ўласным жаданні сышоў у адстаўку з пасады старшыні суда. Аднак наўрад ці гэтыя гісторыі звязаныя — такія ўказы рыхтуюцца даволі доўга.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі10

Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў10

Памятаеце бяздомную жанчыну, якой блогер-падлетак купіў кватэру? Здаецца, у гэтай гісторыі не будзе хэпі-энду10

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей4

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі6

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй2

Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць