Меркаванні

«Дарагая апазыцыя,

ад перастаноўкі месцаў складнікаў значэньне сумы не мяняецца», — такое пісьмо папрасіў перадаць адзін з чытачоў «НН».

ад перастаноўкі месцаў складнікаў значэньне сумы не мяняецца», — такое пісьмо папрасіў перадаць адзін з чытачоў «НН».

У аснове палітыкі ляжаць пытаньні вартасьцяў і грошай. Якія каштоўнасьці адстойваюць дэмакратычныя лідэры? На чые рэсурсы яны абапіраюцца?

Палітык без каштоўнасьцяў можа выконваць толькі дапаможныя ролі. Гэта раз. Палітыка ня можа рабіцца без апоры на нацыянальны капітал. Гэта два.

Калякін слушна адзначыў, што апазыцыя правяла кампанію, маючы ў 500 разоў меней рэсурсаў, чым Лукашэнка. Так і ёсьць. Прайшло тры месяцы пасьля выбараў, і што, апазыцыя зрабіла адзін крок для пошуку сродкаў? Такой магчымасьці няма, адказваюць мне. Калі няма, тады мо няма сэнсу і займацца палітыкай? Мо проста час займацца нечым іншым — кнігі пісаць, магілы продкаў парадкаваць? (Гэта да пытаньня пра вартасьці.)

Апазыцыя маўчыць. Ці то ад вялікага розуму, ці то ад вялікае пустаты. Тым часам улады навязваюць свае тэмы для гаворкі: супольная абарона незалежнасьці (ад каго?), выбары паводле партыйных сьпісаў (…а дурню радасьць) і — новы апазыцыянэр выявіўся (трымайце мяне!) — Дубовік.

Пакуль ня ўзьнікне рэальная, а не гіпатэтычная пагроза эканамічнай стабільнасьці, наіўна чакаць пераменаў з гэтага боку.

А апазыцыя ня знойдзе рэсурсаў, пакуль у яе ня будзе аднаго лідэра і яснага пляну дзеяньняў. Аднак, не пасьпеўшы абраць, лідэра топяць. Не пасьпеўшы дайграць адну схемку, яны ўжо выстройваюць новыя. Пісаць пра вас ня хочацца, палітыкі… Хочацца пісаць кнігі і прыбіраць магілы слаўных продкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы18

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы18

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць