Машына насмерць збіла на пешаходным пераходзе пенсіянерку ў Барысаве
У Барысаве на нерэгуляваным пешаходным пераходзе УАЗ насмерць збіў пенсіянерку, паведамляе МУС.
ДТЗ адбылося 18 снежня каля 18.00 па вуліцы Дзёміна. Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовы кіроўца УАЗа наехаў на 62-гадовую жанчыну, якая перасякала дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У выніку аварыі пенсіянерка памерла на месцы здарэння.

Каментары