МУС: Выстаўлены ў акно чырвона-зялёны сцяг не будзем лічыць пікетам
Намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка паспрабаваў патлумачыць карэспандэнту Tut.by, каго і як караюць за сімволіку на лоджыях і ў вокнах.

«Любое публічнае выказванне грамадзянінам альбо групай грамадзян … з выкарыстаннем альбо без выкарыстання плакатаў, транспарантаў, іншых сродкаў з'яўляецца пікетаваннем», — заявіў ён падчас прамой лініі.
Тым, хто нязгодны з такой трактоўкай, ён параіў звяртацца ў суд.
Але калі на акне будзе вывешаны цяперашні дзяржаўны сцяг, гэта таксама будзе лічыцца пікетаваннем?
«Дзяржаўны — не», — лічыць Назаранка.
Каментары