Здарэнні

Наступствы непагадзі ў Беларусі: 163 паваленыя дрэвы, пашкоджана 28 аўтамабіляў

Мінулыя суткі былі няпростыя: моцны вецер, галалёд і ўтварэнне лёду па ўсходзе краіны. У 15.22 на метэастанцыі «Орша» дыяметр галалёду дасягнуў крытэрыю небяспечнай з'явы — 20 мм, паведамляе 112.by.

 Усяго былі зафіксаваныя 163 выпадкі падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаны 28 аўтамабіляў: у Віцебскай вобласці — 106 выпадкаў, 22 аўтамабілі; у Гродзенскай — пяць выпадкаў; у Мінскай — два выпадкі; у Магілёўскай - 50 выпадкаў, шэсць аўтамабіляў.

У Віцебскім раёне дрэвы ўпалі на чыгуначныя рэйкі і паветраныя лініі электраперадачы, прызначаныя для сілкавання станцыйных і перагонных прылад аўтаматыкі.

Затрымка руху 10 пасажырскіх цягнікоў склала ад 18 хвілін да 1 гадзіны 14 хвілін, аднаго грузавога цягніка — 2 гадзіны 57 хвілін.

У Магілёве праз утварэнне тоўстага пласту лёду на тралейбусных кантактных лініях на 12 маршрутах не выйшлі 76 тралейбусаў. У Брэсце на вуліцы Гаўрылава парывам ветру сарвала навес прыпыначнага пункта. Траўмы атрымалі дзве жанчыны, яны шпіталізаваныя.

У Аршанскім раёне былі адпраўленыя ў іншыя ўстановы 44 пацыенты з Арэхаўскай і Межаўскай участковых бальніц, якія засталіся без электра - і цеплазабеспячэння.

Цягам сутак перыядычна парушалася электразабеспячэнне 1627 населеных пунктаў (з іх 652 - у Віцебскай, 584 - у Магілёўскай і 227 - у Гомельскай абласцях).

Па стане на 8.00 застаюцца без электразабеспячэння 716 населеных пунктаў у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць