Меркаванні

Навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі

Дарагія суайчыннікі і госці Беларусі!

Час няўмольна набліжае нас да апошніх імгненняў высакоснага 2020 года. Нас хвалюе, якім ён быў і што нас чакае ў будучым.

Адыходзячы год быў яркім і своеасаблівым. Ён прымусіў беларусаў шукаць адказы на спрадвечныя пытанні: «Хто мы?», «Што будзе з намі, нашымі дзецьмі?», «Куды мы ідзём?» і «Чаго мы хочам?».

Мы асабліва востра ўсвядомілі, што маем і што можам страціць, прытым - незваротна.

Год аб'яднаў чалавецтва клопатам пра здароўе. А Гасподзь паказаў нам наша месца ў гэтым свеце і папярэдзіў аб адказнасці за гармонію з прыродай.

Дзякуючы неймаверным намаганням дзяржавы мы выстаялі і набылі ўпэўненасць у заўтрашнім дні. А галоўнае - не пакінулі дзяцей без будучыні!

Словам, нам патрэбны быў гэты год, каб зразумець, хто ёсць хто, каб па-сапраўднаму ацаніць зробленае і ўбачыць, што мы нацыя, здольная выжыць у гэтым бурлівым свеце толькі тады, калі мы адзіныя, калі мы разам.

Наша апора - багаты гістарычны вопыт. Мы наследнікі вялікіх пакаленняў беларусаў, якіх лёс на працягу тысячы гадоў ламаў і неаднаразова выпрабоўваў на трываласць. Але яны мужна і смела стваралі сваю будучыню. І ніколі не страчвалі сувязь з роднай зямлёй. Яна - наша ўсё. Без яе мы не будзем народам.

Трылогія «Малой радзімы», якую мы завяршылі ў 2020-м, яшчэ раз дала магчымасць зразумець, што толькі ў роднай зямлі крыніца нашых сіл. Гэтыя сілы дапамагаюць нам дасягаць намечаныя мэты. І, падводзячы вынікі чарговай пяцігодкі, мы бачым: нам ёсць чым ганарыцца.

Беларусь стала ядзернай дзяржавай, зрабіла крок у космас, асвоіла вытворчасць легкавых аўтамабіляў і электрамабіляў, стварыла біятэхналагічную карпарацыю, асвоіла ракетную вытворчасць, развіла IT.

Але самае галоўнае - мы захавалі харчовую бяспеку. І ў той час, калі людзі ў багатых краінах выстраіліся ў кіламетровыя чэргі за кавалкам хлеба, нашы сяляне забяспечылі беларусаў неабходнымі прадуктамі харчавання.

Людзі ў пагонах папярэдзілі нашых непрыяцеляў: абарона дзяржавы, грамадская бяспека будуць забяспечаны рашуча і без ваганняў!

Людзі ў белых халатах паказалі свой прафесіяналізм у барацьбе з цяжкімі хваробамі.

Сапраўдныя настаўнікі і выкладчыкі прадэманстравалі ўзровень беларускай адукацыі.

Вучоныя і інжынеры Беларусі стварылі ўнікальныя ўзоры ў машынабудаванні, хіміі, нафтахіміі.

Гэта значыць, мы не застылі на месцы. Змяніўся свет, змяніліся і мы. Нашы перамены - гэта разлічаная і прадуманая эвалюцыя.

Вы ведаеце, некаторыя з нас, сутыкнуўшыся з выклікамі высакоснага года, хочуць вярнуцца ў Беларусь, якой яна была годам раней.

Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі. Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы.

Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новы раздзел незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства.

Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам «людзьмі звацца», мы гэта зробім!

Дарагія сябры!

У гэтыя хвіліны нашы сэрцы б'юцца асабліва моцна. Мы з любоўю глядзім на родных і блізкіх, разумеючы, што ў іх наша шчасце і сэнс жыцця. Дзякуем ім за падтрымку і веру, якія дапамагаюць ісці да мэт, пераадольваючы любыя перашкоды. І мы спадзяёмся, што нашы мары абавязкова здзейсняцца.

Няхай надыходзячы 2021 год стане для ўсіх нас годам ажыццяўлення самых добрых, светлых і чыстых жаданняў!

Мужнасці, вытрымкі і цярпення на гэтым шляху вам, патрыётам Радзімы! Міру і дабрабыту вашым сем'ям і дзецям. Будзьце здаровыя і шчаслівыя, беражыце адно аднаго.

З Новым годам вас і вашых гасцей!

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць