Свет

«Не шкадую, што вярнуўся». Навальны перадаў зварот з СІЗА

Кіраўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны перадаў зварот са сьледчага ізалятара «Матроская цішыня», у які яго зьмясьцілі напярэдадні, піша «Свабода».

Словы Навальнага былі апублікаваныя ў аўторак увечары на старонцы палітыка ў Інстаграме.

У звароце апазыцыянэр распавёў пра ўмовы свайго ўтрыманьня — «невялікая каманда, акно, жалезны ложак», падкрэсьліўшы ў чарговы раз, што не шкадуе аб тым, што вярнуўся ў Расею.

«Інакш я паступіць ня мог, і ў гэтым няма ні патасу, ні ахвярнасьці, ні фаталізму — цалкам рацыянальны выбар», — адзначыў Навальны, дадаўшы, што адмаўляецца мірыцца з беззаконьнем у Расеі і «маўчаць, слухаючы бессаромны падман Пуціна і яго сяброў, якія загразьлі ў карупцыі».

У канцы Навальны заявіў, што адзіныя, каго баіцца ўлада — гэта тыя, хто «змагаецца як можа». Палітык заклікаў далучацца да такіх людзей.

Некалькімі гадзінамі раней сакратар Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы Аляксей Мельнікаў паведаміў, што наведаў Навальнага ў СІЗА. Са словаў Мельнікава, апазыцыянэр зьмяшчаецца адзін у камэры на трох чалавек, паколькі пасьля прыбыцьця з-за мяжы павінен прайсьці двухтыднёвы карантын.

У камэры ёсьць лядоўня, электрычны чайнік, тэлевізар і гарачая вада. «Аляксей Анатольевіч сказаў камісіі, што ён рады зноў апынуцца на Радзіме і падзякаваў за падтрымку. Навальны сказаў, што з боку супрацоўнікаў установы маральнага і фізычнага ціску на яго не аказваецца», — напісаў Мельнікаў у сваім тэлеграм-канале.

У СІЗА Навальны павінен прабыць да суду аб замене яму ўмоўнага тэрміну на рэальны паводле прысуду, які быў вынесены ў 2014 годзе па справе «Іў Рашэ».

Пасяджэньне прызначанае на 2 лютага. Дзясяткі краін запатрабавалі неадкладнага вызваленьня Навальнага. Штаб палітыка абвясьціў аб маштабных акцыях пратэсту па ўсёй Расеі 23 студзеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе19

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны 17‑гадовы падлетак у Мінску разбіў BMW, а потым заснуў у ім

За мільённыя махінацыі на Гомельшчыне затрымалі гендырэктара дзяржпрадпрыемства лёгкай прамысловасці

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

Непрыемныя хвіліны ў Брэсцкім тэатры: дзве глядачкі моцна пашкадавалі, што сфатаграфавалі жырандолю6

Сем'ям ветэранаў «СВА» плануюць зрабіць бясплатнай працэдуру ЭКА, бо мужчыны «не паспяваюць стаць бацькамі»3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?12

Сёння на Алімпіядзе выступяць дзве беларускі3

У Тамбоўскай вобласці дроны атакавалі машынабудаўнічы завод «Прагрэс», там робяць абсталяванне для ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе19

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць