Грамадства55

Дзве групы беларускай дыяспары ў Эстоніі

Цытуючы радок аднаго вершы «Працавітыя і здольныя, беларусы ўсюды ёсць…», можна адзначыць, што ёсць яны і ў Эстоніі. І іх нямала.

Этнічных беларусаў у Эстоніі па статыстыцы 17 тысяч чалавек. У Эстоніі існуе таксама і прыкладна 20 арганізацый беларускай дыяспары. Некаторыя з іх большыя, некаторыя меншыя, а некаторыя аб’ядноўваюць усяго некалькі чалавек.

Наогул жа ўсю беларускую дыяспару ў Эстоніі цяпер нефармальна падзяляюць на дзве групы — гэта так званая «старая» і «новая» дыяспара. Для старой дыяспары Беларусь з’яўляецца раем на зямлі, краіна для пераймання ва ўсіх адносінах. Прадстаўнікі старой дыяспары ў Беларусі бываюць рэдка або былі вельмі даўно, інфармацыю чэрпаюць з расійскіх СМІ і спадарожнікавага «Беларусь ТБ». Інфармацыю аб тым, што ў Беларусі не ўсё так гладка, як здаецца, яны ўспрымаюць вельмі варожа. Ім прыемна жыць міфамі. У прынцыпе, як і шматлікім беларусам у Беларусі. Сярэдні век гэтых людзей 55—60 гадоў.

Іх нефармальным лідэрам з’яўляецца Ніна Савінава, лідэр талінскай старой дыяспары, якая мае добрыя ўзаемаадносіны з беларускім консульствам і прапагандуе існы ў Беларусі рэжым у Эстоніі. Тры разы ў месяц на эстонскім «Радыё‑4» выходзіць гадзінная перадача «Бацьковщина» (арфаграфія назову захаваная), дзе яна разам са сваім сябрам, былым гомельскім палітыкам Артурам Цурбаковым, распавядае для старой беларускай дыяспары, як добра ў Беларусі, рэкламуючы беларускія санаторыі і абыходзячы праблемы і вострыя куты.

Новая дыяспара аб’ядноўвае беларусаў, якія ведаюць Беларусь не толькі як краіну вялікага народу і прыгожай прыроды, але і як краіну, у якой ёсць і праблемы. Лідэрам гэтай дыяспары я бы назваў Юрыя Юркевіча, этнічнага беларуса, які нарадзіўся і вырас у Эстоніі, дасканала ведае гісторыю Беларусі і беларускую мову, працуе ў талінскай мэрыі, сябра Рады БНР. Для мяне гэта добры прыклад таго, што сапраўдны беларус можа быць беларусам, да таго ж паспяховым, у любой краіне.

Лідэрам новай дыяспары можна таксама назваць і Паўла Марозава, палітычнага ўцекача з Беларусі, высілкамі якога арганізоўваецца большасць беларускіх мерапрыемстваў у Эстоніі.

Трэба аддаць належнае ў плане захавання культуры Беларусі і тым, і іншым — усе беларусы ў той або іншай ступені пачуваюцца беларусамі, захоўваюць нашу культуру і гэта галоўнае.

Каментары5

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць