Tut.by: у Віцебску затрымалі пракурора горада. Генпракуратура абвяргае
У Віцебску, паводле не пацверджанай афіцыйна інфармацыі, затрыманы пракурор горада — 48-гадовы Юрый Раманоўскі.

Пра гэта Tut.by паведамілі некалькі не звязаных адна з адной крыніц.
— Пракурор горада Віцебска Юрый Раманоўскі затрыманы пры атрыманні хабару — на сваім працоўным месцы. Затрымлівалі яго супрацоўнікі КДБ. Раманоўскага адвезлі ў Мінск, — паведаміла Tut.by крыніца ў гарадской пракуратуры.
Адна крыніца сцвярджае, што затрыманне адбылося ў пятніцу, 22 студзеня, у канцы працоўнага дня. Іншая распавяла, што гэта адбылося раней, але сапраўды на мінулым працоўным тыдні.
У прыёмнай пракуратуры Віцебска ў сераду паведамілі, што «Юрыя Уладзіміравіча няма, ёсць выконваючы абавязкі».
В. а. пракурора Віцебска Кірыл Дубоў (раней — намеснік Раманоўскага) адмовіўся ад каментароў.
Пазней Генпракуратура заявіла, што Раманоўскі сапраўды звольнены, але не затрыманы.
-
Рэкламны банер з Аляксандрам Глебам павесілі на тым скрыжаванні ў Мінску, дзе ён стаў удзельнікам смяротнай аварыі
-
Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»
-
Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты
Каментары