Грамадства

Містыка. Спецназавец з плошчы Перамен граў у «Купале»: назваў беларускую мову «жабінай» і не даваў сыграць «Людзьмі звацца»

Ініцыятыва беларускіх сілавікоў Байпол апублікавала ўласнае расследаванне абставін смерці Рамана Бандарэнкі.

Чытайце: «Алкаголем не пахне наогул»: BYPOL апублікаваў расследаванне па факце смерці Рамана Бандарэнкі

У расследаванні называюцца канкрэтныя імёны людзей, якія ў той вечар былі на плошчы Перамен, дэананімізуюцца ўсе — ад спартовых функцыянераў да байцоў спецназа. 

Сярод іншых Байпол называе супрацоўніка спецыяльнага атрада хуткага рэагавання Сяргея Сармана, які нібыта быў старшым у групе, што суправаджала кампанію зразальнікаў стужак. У расследаванні прыводзяцца яго асабістыя звесткі і фота. 

Містыка, але падобны да Сармана чалавек граў масовачную ролю ў драматычным фрагменце непаказанага фільма «Купала». У эпізодзе пасварыліся між сабой дзеячы беларускага адраджэння і царскія афіцэры.

Кампанія «нашаніўцаў» з Купалам прыходзіць у рэстаран. Сцэна пачынаецца са словаў выдаўца Браніслава Шыпілы, адрасаваных Янку Купале: «Кепскія навіны. На ваш зборнік «Жалейка» накладзены арышт, цэнзура не пускае. Не губляйце духу, мы абавязкова выйграем суд, ужо падалі іск. Не тыя часы […]». 

Потым кампазітар Людамір Рагоўскі пачынае граць музыку на верш Купалы «А хто там ідзе?»: «А што яны нясуць? Сваю крыўду». 

Гэта не падабаецца кампаніі за суседнім столікам — царскаму вайскоўцу і яго памочніку, якога грае Сарман.

Чалавек, падобны да Сармана, стаіць справа, за спінай камандзіра.

«А можно так не орать? Я к вам обращаюсь. Не всем нравится это слушать!» — кажа вайсковец. Яго просяць прадставіцца, ён падымаецца і падыходзіць бліжэй, яго суправаджае Сарман. 

«Я не понимаю, што ты говоришь. На каком это языке? На жабьем?» — кажа вайсковец. 

«Яшчэ разок?» — перапытвае беларус, рыхтуючыся да бойкі. 

«На жабьем!», — крычыць герой Сармана, спрабуючы ўдарыць першым. 

Сцэна сканчаецца разгромам вайскоўцаў, якія абяцаюць вярнуцца, і рэзюмаваннем «нашаніўцаў», што «Людзьмі звацца» будзе гімнам барацьбы за незалежную Беларусь.

Як патлумачылі «Нашай Ніве» на «Беларусьфільме», у масоўку мог трапіць любы ахвотны — кідаецца кліч, усе ахвотныя запісваюцца. Гэта праца аплачваецца. Супрацоўнікі адзначаюць, што «міліцыя дапамагала ў здымках».

У цітрах Сармана няма. Як тлумачаць у здымачнай групе — масоўку звычайна ў цітры не запісваюць. 

Звязацца з Сарман не ўдалося — па згаданым у расследаванні нумары ён не адказвае, у месенджары апошнім часам не заходзіў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць