Эканоміка

Беларусі ў 2020 годзе прыйшлося пазычыць больш за 3 мільярды даляраў, дзярждоўг вырас на 29%

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 студзеня 2021 года склала 57,8 млрд рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам года на 13 млрд рублёў, або на 29%, паведамляе TUT.BY са спасылкай на інфармацыю Мінфіна.

Знешні дзярждоўг па стане на 1 студзеня склаў 18,6 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,4 млрд даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 8,4%.

У 2020 годзе прыцягнутыя знешнія дзяржзаймы на суму, эквівалентную 3,147 млрд даляраў:

1391,5 млн даляраў — аблігацыі, размешчаныя на знешніх рынках;

  • 1051,1 млн даляраў — урада і банкаў Расіі;
  • 500 млн даляраў — ЕФСР;
  • 126,2 млн даляраў — Экспартна-імпартнага банка Кітая;
  • 67,1 млн даляраў — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця;
  • 11 млн даляраў — ЕБРР.
  • Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу па выніках года склала 1,635 млрд даляраў:
  • 709,4 млн даляраў — ураду і банкам Расіі;
  • 430,3 млн даляраў — банкаў Кітая;
  • 376,9 млн даляраў — ЕФСР;
  • 112,3 млн даляраў — МБРР;
  • 3,6 млн даляраў — таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША;
  • 2,8 млн даляраў — ЕБРР і СІБ.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 студзеня склала 9,9 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,1 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 12,9%.

У 2020-м годзе размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 463,3 млн даляраў і 300 млн рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 857,7 млн даляраў і 173,5 млн рублёў.

Урад і Нацбанк у 2020 годзе пагасілі 3,9 млрд даляраў замежных і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце. На фоне незбалансаванасці сітуацыі на валютным рынку, а таксама значных выплат па валютных абавязацельствах урад прымаў меры па іх частковым рэфінансаванні.

Сітуацыю ўскладняла дэвальвацыя рубля больш чым на 20% да даляра з пачатку года.

Нацбанк адзначае, што ў 2021 годзе неабходна выплаціць валютны доўг у памеры 3,3 млрд даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава4

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць