Культура2121

Помнік баламуту

У Полацку з’явіўся помнік яшчэ аднаму князю — Андрэю Полацкаму.

30 траўня ў Полацку з’явіўся помнік яшчэ аднаму князю — Андрэю Полацкаму.

Ён пастаўлены ў невялікім двары ля скрыжавання вуліц Ніжне-Пакроўскай і Энгельса. Гэта ўжо трэцяя асоба княскага роду пасля Усяслава Брачыслававіча і Прадславы Святаславаўны (Св.Еўфрасінні). Першых дваіх прадстаўляць не трэба, але чым так заслужыўся перад горадам Андрэй Полацкі?

У якасці абгрунтавання кажуць, што гэта апошні полацкі князь. Аднак Андрэй атрымаў гэты пасад не ў спадчыну, але прыняў з рук вялікага князя літоўскага, фактычна выконваў абавязкі намесніка.

Андрэй, пры нараджэнні Вігунд, быў старэйшым сынам Альгерда. Напачатку ён княжыў у Пскове. Як бацька стаў вялікім князем, Андрэй быў прызначаны ў Полацк. Пскавічы абурыліся, што князь з’ехаў, пазбавілі яго пасаду. Гэта выклікала дзесяцігадовы полацка-пскоўскі ўзброены канфлікт.

Пасля прыходу да ўлады Ягайлы Андрэй узбунтаваўся, збег у Пскоў. На загад маскоўскага князя ваяваў гарады ВКЛ Трубчэўск і Старадуб. І нарэшце, на маю думку, вызначальная прычына ўсталявання помніку: на Куліковым полі Андрэй быў на «правільным» баку і бараніў Маскву ад Мамая.

Пасля, не маючы рэсурсаў для змагання з Ягайлам, ён перадае крыжакам Полацкае княства, каб ад іх імя кіраваць у Полацку. Апрача таго, змаўляецца з князем смаленскім Святаславам і ў 1386 г. разам з ім жорстка нішчыць Полацкую зямлю. Кааліцыя пацярпела паразу, Андрэя ўвязнілі, ён збег, дабраўся да Пскова, дзе ў трэці раз заняў пасад. Урэшце, замірыўся з князем Вітаўтам. Загінуў у бітве з татарамі на Ворскле (1399).

Чаму менавіта князю Андрэю пастаўлены помнік? Як альтэрнатыву варта б было рагледзець хаця б кандыдатуру другога Альгердавіча, Свідрыгайлы. Пры ім Полацк на кароткі час вярнуў статус сталіцы Вялікага княства Рускага, а месцічы набылі вольнасці. Правы гэтыя ў іх не адважыліся адняць наступныя вялікія князі, і тое сталася грунтам для развіцця гораду аж да набыцця ў 1498 г. Магдэбургскага права.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?20

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

ЗША правядуць у Маямі перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны супраць Украіны2

Чаму некаторыя людзі заўсёды спазняюцца? Вызначылі пяць чыннікаў4

Каты мяўкаюць часцей, калі вітаюць гаспадароў3

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму18

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць