Грамадства

Кіраўнік ФПБ Орда кажа, што «ліст супраць санкцый» падпісалі 1 мільён 130 тысяч чалавек

Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусь Міхаіл Орда ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ пракаментаваў падрыхтоўку да Усебеларускага народнага сходу і распавёў, на што разлічвае ў сувязі з лістом у Міжнародную арганізацыю працы па санкцыях у дачыненні да Беларусі, піша Tut.by.

ФПБ

Анансуючы тэмы Усебеларускага народнага сходу, Орда адзначыў:

— Гэта праблемы, як бы пафасна ні гучала, нашага адзінства. Сёння тое адзінства, якое нам неабходна, што мы ўсе знаходзімся ў адной лодцы. Гэта сёння адна беларуская сям'я, і Беларусь — гэта ўсе мы. За 30 гадоў нашай незалежнай гісторыі мы зрабілі велізарны крок у сваім развіцці, і гэта, безумоўна, дзякуючы таму, што было абсалютнае адзінства, стабільнасць, спакой.

Орда падкрэсліў, што па метадолагіі МАП у Беларусі самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў рэгіёне, аналагічна — з колькасцю людзей, якія жывуць за рысай беднасці.

Кіраўнік ФПБ таксама пракаментаваў адкрыты ліст прафсаюзаў у МАП з патрабаваннем адмены санкцый.

— Санкцыі — гэта вайна. Праца прадпрыемстваў — гэта магчымасць чалавеку працаваць, мець заробак. Пазбаўляецца ён гэтага — ідуць далейшыя негатыўныя наступствы. Ён не толькі пазбаўляецца права на працу, ён пазбаўляецца права на нармальнае харчаванне, права аплачваць жыллё.

Орда падкрэсліў, што за кожным подпісам — чалавек і яго меркаванне. Ён запэўніў, што подпісы людзі ставілі свабодна і добраахвотна. Паводле яго звестак, ужо сабрана 1 130 000 подпісаў.

— Спадзяемся, што здаровы сэнс пераможа і што Еўрасаюз адмовіцца ад гэтых сваіх дзеянняў, ад дзеянняў абсалютна непрыязных, і ўсё ж такі пяройдзе да мірнага, нармальнага добрасуседства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

«Як быццам ездзіла сто гадоў»: брэсцкая байкерка перасела на фуру1

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў6

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць