Культура55

Хатняя гульня зборнай Беларусі па мастацтве + шакуючыя фоты

Беларусь (каторы раз) не трапіць у лік удзельнікаў найвялікшага сусветнага агляду дасягненняў сучаснага мастацтва — Венецыянскага Біенале. Але айчынныя мастакі гэтага так не пакінулі. І зладзілі беларускі павільён... у Мінску.

Сёлета Беларусь (каторы раз) не трапіць у лік удзельнікаў найвялікшага сусветнага агляду дасягненняў сучаснага мастацтва — Венецыянскага Біенале. Але айчынныя мастакі гэтага так не пакінулі. І зладзілі беларускі павільён... у Мінску.
Дастаткова завітаць на другі паверх выстаўнага комплексу «БелЭкспа» (Купалы, 27), і вы на «Венецыянскім Біенале».

У экспазіцыі «Павільёну» прадстаўленыя творы 30 беларускіх мастакоў, скульптараў і фатографаў розных пакаленняў, што працуюць у размаітыіх накірунках актуальнага мастацтва, сярод якіх вядомыя творцы: Сяргей Кірушчанка, Уладзімір Цэслер і Артур Клінаў, а таксама творы тых мастакоў, якія практычна ніколі яшчэ не выстаўляліся.

Выстава мусіць заявіць пра жыццёвую здольнасць і значнасць актуальнага беларускага мастацтва. «Паколькі мастацтва такая ж іміджавая рэч, як і спорт, дык, перакладаючы, Венецыянскі Біенале для любой краіны — гэта як мастацкая Алімпіяда, — кажа мастацтвазнаўца і куратар выставы Лізавета Міхальчук. — І калі тваёй краіны няма ў Венецыі, дык гэта адмоўна сведчыць пра ўзровень мастацтва ў ёй. Але ж мы не спрабавалі зрабіць «на злосць»: ні еўрапейцам, ні айчынным уладам. У нас налучылася цудоўная нагода прадэманстраваць беларускае мастацтва дома, і яе, спадзяюся, мы выкарысталі».

На выставе, якая мае такую правакацыйную назву, не абышлася без правакацыйных твораў. Мастак Канстанцін Гарэцкі выставіў твор «Мужчынскае сэрца любіць Бацькаўшчыну», дзе ў кардоннай скрыні знаходзіцца тэлевізар, які пад бадзёрыя гукі перадач радыё «Культура» паказвае мужчынскае начынне. «Дзе часам знаходзіцца сэрца мужчыны, мы ўсе цудоўна ведаем, — кажа Гарэцкі. — А Радзіму мужчыны любяць».

На пытанне, ці ж правакацыя не адцягне ўвагі наведнікаў ад іншых твораў, Лізавета Міхальчук адказвае: «Мы запрасілі мастакоў, у якіх правакацыя аргаічная частка. То бок у нас дзёрзкія творы не дзеля дзёрзкасці, а дзеля разнастайнасці — мы хочам паказаць увесь спектр беларускага мастацтва: і авангард, і поп-арт. За сценкай ад Гарэцкага, напрыклад, вісяць хутчэй мілыя працы Аляксандра Бельскага (ён працуе мастаком-афармляльнікам у кінатэатры «Піянер»): тут Аляксандр выставіў рэкламы на фільмы, якіх не існуе».

Выстава працягнецца да 6 чэрвеня ўключна. Уваход на «Беларускі павільён Венецыянскага Біенале» — вольны.

ЛК, фота Яраслава Сцешыка

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

Беларус у ЗША стаў рабом без дакументаў і шукае спосаб вярнуцца дадому20

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans9

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць