Грамадства

У справе Канапайкі, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі, новы абарот: пацярпелая просіць завесці яшчэ адну крыміналку

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расіі Ігара Капанайку абвінавачваюць па двух артыкулах КК: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў), паведамляе spring96.org.

Справу разглядае суддзя Алена Бушава, дзяржабвінаваўца — пракурор Грэская. Пацярпелая па справе — прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.

Ігар Капанайка мае дазвол на жыхарства ў Беларусі, вайсковы пенсіянер.

З матэрыялаў следства вядома, што днём 13 лістапада 55-гадовы мужчына зайшоў у пад'езд аднаго з дамоў у Фрунзенскім раёне Мінска і з «хуліганскіх памкненняў» заліў мантажнай пенай ўваходныя дзверы кватэры супрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама ён запеніў механізм замка дзвярэй і паштовую скрыню.

Акрамя таго, як сцвярджае Следчы камітэт, на паштовай скрыні абвінавачаны напісаў фразу, якая публічна абражае супрацоўніцу міліцыі ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў і схаваўся з месца здарэння.

16 лютага працягваецца судовае следства.

Пацярпелая Таццяна Абозная выступіла з хадайніцтвам далучыць яе пісьмовыя паказанні да справы.

Яна паведаміла, што ў мінулы раз ехала на суд з думкай, што не трэба строга караць абвінавачваемага. Але пасля таго як пабывала на судзе — настроеная на строгае пакаранне.

«Я лічыла, што яму будзе сорамна і балюча, і ён раскаецца і папросіць прабачэння. Але пачутае ў зале суда прымусіла мяне змяніць сваё рашэнне. Бо падсудны зусім не раскаяўся. Вёў у судзе сябе нахабна. Падсудны мяне абгаварыў. І ўсё дзеля таго, каб змяніць кваліфікацыю злачынства на больш мяккае.

Ён паведаміў суду, быццам я каментавала падзеі, звязаныя з Раманам Бандарэнкам. Гэта нахабная хлусня! Ідэя з помстай прыйшла яму не адразу, бо на першых допытах ён пра гэта не казаў. Варта было яму запусціць гэтую хлусню, як некаторыя арганізацыі, якія адносяць сябе да незалежных СМІ, тут жа яе падхапілі.

Яны апублікавалі гэтую інфармацыю, нават не дачакаўшыся прысуду, не праверылі, наколькі дакладная версія падсуднага. Усё гэта спланаваная і прадуманая акцыя, якая накіраваная супраць праваахоўных органаў», — паведаміла яна.

Абозная просіць далучыць да матэрыялаў справы талон-паведамленне, што пададзеная заява ў Фрунзенскі РУУС аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць абвінавачанага за паклёп. А таксама прыняць меры да рэдакцыі, якая апублікавала распаўсюджаныя звесткі, якія ганяць яе гонар і годнасць. Далучыць скрыншоты публікацый аб разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да Капанайкі.

Да матэрыялаў суда прыкладзеная квітанцыя аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Усе навіны →
Усе навіны

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы45

Арыштавалі экс-начальніка ДАІ Партызанскага раёна Мінска1

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку5

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць