Усяго патроху11

Скаргу забойцаў «пухавіцкага падпальшчыка» не задаволілі

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі пакінула ў сіле прысуд Гомельскага абласнога суда ў дачыненні да жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Сяргея Аліферовіча і Ігара Макарэвіча. Іх касацыйная скарга па выніках разгляду 9 чэрвеня пакінута без задавальнення.

14 красавіка яны былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве свайго аднавяскоўца, так званага «пухавіцкага падпальшчыка» Мікалая Макарэвіча.

Забойства ўчынена 31 снежня 2008 года. Пацярпеламу было нанесена не менш за тры ўдары сякерай па галаве і ўдар у вобласць шыі. Труп злачынцы спалілі. Абвінавачаныя былі арыштаваныя і змешчаныя ў СІЗА, але ў лютым, пасля ўмяшання прэзідэнта, іх адпусцілі пад дамашні арышт.

Вярхоўны суд устанавіў, што віна абвінавачваных даказаная і іх дзеянням дадзеная правільная ацэнка. Аліферовіч быў прыгавораны Гомельскім абласным судом да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе ўзмоцненага рэжыму, Макарэвіч — да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе ўзмоцненага рэжыму.

У сваіх касацыйных скаргах яны не аспрэчвалі кваліфікацыю злачынства, а настойвалі на змякчэнні пакарання.
Аднак Вярхоўны суд прызнаў, што ў вынесеным прысудзе ўжо ўлічаныя ўсе акалічнасці, што змякчаюць віну, і ім прызначана пакаранне ніжэйшае за самую нізкую мяжу.

Як паведаміла БелаПАН адвакат Аліферовіча Раіса Прошчанка, рашэнне судовай калегіі можа быць абскарджана ў старшыні Вярхоўнага суда.

Нагадаем, яшчэ двух супольнікаў злачынства, Аляксандра Петручэню і Таццяну Юхневіч, Гомельскі абласны суд прызнаў вінаватымі ва ўкрывальніцтве злачынства. Яны пакараныя абмежаваннем волі на два і пяць гадоў адпаведна без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

9 чэрвеня рашэннем судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда Петручэня быў вызвалены ад пакарання ў сувязі з амністыяй.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць