Здарэнні

«Хадзем, мая харошая». У Бярозаўскім раёне міліцыянты адгаварылі 22-гадовую дзяўчыну скакаць з моста

Здарэнне адбылося вечарам 23 лютага. Нарад Бярозаўскага РАУС праязджаў каля транспартнай развязкі трасы Брэст — Мінск з дарогай Бяроза — Драгічын. За агароджай моста над «алімпійкай» яны заўважылі дзяўчыну, якая збіралася саскочыць, паведамляе прэс-служба МУС.

Міліцыянты спыніліся, падышлі да 22-гадовай жыхаркі Драгічынскага раёна і пачалі адгаворваць яе ад смяротнага кроку. Да іх падключыліся і прахожыя.

«Пойдзем, мая харошая. Трэба. Паехалі з намі», — кажуць яны.

Размова дазволіла выйграць час і наблізіцца да дзяўчыны. У нейкі момант міліцыянты схапілі яе за рукі і перацягнулі праз парэнчы ў бяспечнае месца.

Дзяўчыну даставілі ў бальніцу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве36

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі правядуць рэферэндум адносна абмежавання колькасці насельніцтва3

Чаму дактары не могуць дамовіцца наконт хваробы Альцгеймера1

Пашкоджанне кантактнай сеткі паралізавала рух тралейбусаў у Мінску

У Беларусь прыйшоў новы сэрвіс таксі з Казахстана3

Праз дзеянні пасажыра збіўся рух некаторых цягнікоў Беларускай чыгункі

Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль1

Макс Корж аб'явіў пра канцэрт у Дзюсельдорфе6

У найбліжэйшы час перастануць працаваць паштовыя скрынкі tut.by15

Зборная Беларусі даведалася пра супернікаў у Лізе нацый2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве36

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць