Грамадства

«Гэта людажэрства!» У Гомелі Анастасіі Перавошчыкавай, якая сядзіць 90 сутак, дадалі яшчэ 15

Маці 30-гадовай жыхаркі Гомля Анастасіі Перавошчыкавай даведалася зь ліста ад дачкі, што ёй дадалі яшчэ 15 сутак. «Я ў адчаі. Гэта людажэрства!» — плача яе маці Алена Міціна, піша Радыё Свабода.

Дачка напісала Алене Міцінай, што ў яе быў чарговы таемны суд. Ёй дадалі яшчэ 15 сутак да тых 90, якія былі раней прызначаныя судом. Анастасія была асуджаная на 15 дзён арышту ўжо шэсьць разоў. Цяпер — сёмы.

«Выйдзе на Дзень Перамогі. Будзе «падарунак» яе дзядулю, вэтэрану вайны, які чакае ўнучку з турмы і казаў, што тое, што адбываецца цяпер, — фашызм», — дадала маці.

Раней яна расказвала Свабодзе, як міліцыянт з Навабеліцкага РАУС заявіў, што «больш няма на каго вешаць, апроч яе, бо ў некаторых дзеці, а іншыя зьехалі за мяжу». «Так ён патлумачыў тое, што Насьцю чарговы раз пакаралі арыштам», — расказвала ў лютым Алена.

Анастасію судзяць, паводле маці, за нейкія здымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і праз паказаньні чалавека, які сьцьвярджае, што дзяўчына ўдзельнічала ў «партызанінгу».

«У мяне дома і ў дзеда Насьці, вэтэрана, праводзілі ператрусы. 6 лютага дачка выйшла зь першых 15 сутак, а 8 лютага яе зноў забралі, і з таго часу толькі дадаюць чарговыя суткі! Яе дапытвалі ў міліцыі: «Каго ты ведаеш, дай паказаньні на іншых, здай раённы сьцяг». Але калі яна ня ведае, дзе сьцяг? Калі яна ня ведае, хто тыя людзі, якія стаялі са сьцягамі? Яна ня можа здаць людзей міліцыянту, бо ня ведае іх, а ён злуецца! І дае чарговыя суткі», — казала маці.

«Нават не магу ўявіць — за што зноў яе судзілі… Перадачы бяруць цераз раз, і ня ўсё. Лісты не даходзяць да яе. Хоць я ведаю, што шмат людзей піша ёй», — дадала Алена Міціна.

Днямі Перавошчыкаву перавялі адбываць пакараньне ў Буда-Кашалёва. У мясцовым ізалятары жорсткія ўмовы і няма прыбіральні, толькі вядро,— пра гэта паведамлялі людзі, якія там сядзелі,— Натальля Суслава і Ігар Краўчанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам10

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Мальта прадавала свае пашпарты расіянам, якія знаходзяцца пад санкцыямі3

З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкавага»2

Чалы: Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы6

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?8

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы6

Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?1

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам10

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць