За слова «скаты» пад фота міліцыянераў цяжарная жанчына атрымала 1,5 гады хатняй хіміі
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 10 сакавіка пачаўся судовы працэс над жанчынай, якую абвінавачвалі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка, паведамляюць праваабаронцы.
Згодна з абвінавачваннем, жанчына наўмысна 16 ліпеня 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона змясціла каментар у сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў групе «Мая краіна Беларусь» на адрас старшага інспектара УУС Пружанскага райвыканкама Сяргея Каляды і ўчастковага інспектара таго ж УУС Тарасевіча, якія выконвалі свае службовыя абавязкі, напісала слова «скаты».
Віну абвінавачаная прызнала часткова.
Жанчына знаходзіцца на чацвёртым месяцы цяжарнасці.
Раніцай 11 сакавіка суддзя Андрэй Млечка падтрымаў пазіцыю дзяржабвінавачвання і агаласіў прысуд — прызнаць жанчыну вінаватай, асудзіць яе да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама спагнаць з яе на карысць пацярпелых кампенсацыю маральнай шкоды — 1000 рублёў кожнаму і дзяржпошліну ў памеры 174 рублёў.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары