Фільм «Дарагія таварышы» Канчалоўскага не атрымаў намінацыю на «Оскар»
Гістарычная драма расійскага рэжысёра Андрэя Канчалоўскага «Дарагія таварышы» не была намінаваная на прэмію «Оскар» 2021 года.

Пра гэта стала вядома падчас абвяшчэння намінантаў прэміі Амерыканскай кінаакадэміі, якая транслявалася на YouTube, піша РБК.
У лютым карціна ўвайшла ў шорт-ліст прэміі ў катэгорыі «Найлепшы замежны мастацкі фільм».
Фільм расказвае пра расстрэл дэманстрацыі рабочых у Новачаркаску ў 1962 годзе.
Цырымонія «Оскар» пройдзе 25 красавіка.
Намінацыя «Найлепшы фільм»:
«Бацька»
«Манк»
«Мінары»
«Юда і чорны Месія»
«Зямля качэўнікаў»
«Дзяўчына, якая падае надзеі»
«Гук металу»
«Суд над чыкагскай сямёркай»
Найлепшы фільм на замежнай мове:
«Калектыў»
«Лепшыя дні»
«Куды ты ідзеш, Аіда?»
«Чалавек, які прадаў сваю скуру»
«Яшчэ па адной»
Каментары