Грамадства

Памерлую жанчыну выклікалі на допыт у СК. Раней яе сын стаў фігурантам крымінальнай справы

У Берасці памерлую Марыну Сіліч выклікалі на допыт у Следчы камітэт. Раней у дачыненні да ейнага сына распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 363 («Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў»), паведамляе «Белсат».

Марына Сіліч памерла летась у ноч з 2 на 3 лістапада, але 19 сакавіка мусіць нейкім чынам прыйсці на допыт у якасці сведкі да следчага А. Ю. Юркевіча. Ейны сын Ілля Сіліч 20 верасня ўдзельнічаў у пратэставай акцыі ў Берасці. Тады сілавікі затрымалі яго і моцна збілі, а пасля і завялі крымінальную справу. Хлопец быў вымушаны з’ехаць за мяжу, але працягвае прытрымлівацца актыўнай грамадзянскай пазіцыі: ён удзельнік платформы «Сход».

«Што тут сказаць, гэта проста абуральна. Спланаваны акт ціску на мяне праз родных», — сказаў Ілля Сіліч «Белсату».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі32

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі

Бот па дэаноне супрацоўнікаў МУС і КДБ прыпыніў працу4

У Салігорскім раёне людзі самі абсталявалі пляж на рацэ, але цяпер ён пад пагрозай3

Беларус назірае за палякамі. І не толькі4

У Кіеве на пошце выбухнула пасылка, яшчэ адну абясшкодзілі

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік26

Мінадукацыі хоча ў разы павялічыць колькасць афрыканскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі32

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць