Грамадства

«Крыміналка» для пратэстоўцаў і асаблівыя спісы. Генпракуратура распавяла аб папраўках у «антыэкстрэмісцкі» закон

У выпадку прыняцця гэтых паправак экстрэмізмам зможа быць абвешчаны практычна любы пратэст, не санкцыянаваны ўладамі.

Tut.by

Пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях карэкціроўкі заканадаўства, у Генпракуратуры распавялі аб прапановах па ўзмацненні адказнасці за экстрэмісцкую дзейнасць. У новай рэдакцыі закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» органам унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі прадастаўлены паўнамоцтвы па прызнанні груп грамадзян экстрэмісцкімі фарміраваннямі і забароне іх дзейнасці, піша Tut.by.

Згодна з праектам пракурор, органы дзяржбяспекі і ўнутраных спраў атрымаюць права пры выяўленні прыкмет экстрэмісцкіх дзеянняў выносіць прадпісанні заснавальнікам і кіраўнікам арганізацый, індывідуальным прадпрымальнікам пры адсутнасці падстаў для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці. Невыкананне такіх патрабаванняў, а таксама паўторнае цягам года вынясенне прадпісання — падставы для ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці ІП. Пры гэтым справы аб прызнанні арганізацыі экстрэмісцкай і яе ліквідацыі будуць разглядацца судом першай інстанцыі ў скарочаныя тэрміны: да аднаго месяца з дня прыняцця заявы.

Для заснавальнікаў і ўдзельнікаў экстрэмісцкіх арганізацый прадугледжана забарона на працягу 5 гадоў засноўваць новыя арганізацыі і СМІ.

МУС будзе весці пералікі арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Грамадзяне, асуджаныя за злачынствы, звязаныя з экстрэмізмам, будуць уключаныя ў гэты пералік і пазбаўленыя права на занятак асобнымі відамі дзейнасці, напрыклад, спалучанай з абаротам наркатычных сродкаў, зброі і боепрыпасаў, педагагічнай, выдавецкай. Іх фінансавыя аперацыі будуць падлягаць асабліваму кантролю.

Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія трапілі ў такі пералік, будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краіны, а для грамадзян Беларусі гэтая акалічнасць стане падставай для страты набытага грамадзянства.

Пашырана паняцце «экстрэмісцкія матэрыялы»: да іх будуць аднесены не толькі інфармацыйная прадукцыя, але і сімволіка, атрыбутыка, прызначаныя для экстрэмісцкай дзейнасці і яе прапаганды.

У законапраекце аб унясенні змяненняў у закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» прадугледжана права Генеральнага пракурора, пракурораў абласцей, горада Мінска абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу і сеткавага выдання праз звесткі, накіраваныя на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або тыя, што змяшчаюць заклікі да такой дзейнасці, а таксама іншая інфармацыя, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.

У Працоўным кодэксе будзе ўведзеная безумоўная забарона на вылучэнне палітычных патрабаванняў пры правядзенні забастоўкі, а адпаведнае рашэнне суда падлягае неадкладнаму выкананню.

Пашыраныя падставы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за экстрэмісцкія праявы. Асабліва за тыя з іх, якія суправаджаюцца гвалтам або пагрозай яго прымянення да супрацоўнікаў АУС, службовых асоб пры выкананні імі службовых абавязкаў, а таксама «іншых асоб, якія выконваюць грамадскі абавязак», што робіць гэтае кола асабліва шырокім.

Прадугледжана ўзмацненне адказнасці за супраціў супрацоўнікам АУС і «асобам, якія ахоўваюць грамадскі парадак», прымяненне да іх гвалту.

Акрамя таго, будзе ўведзеная адказнасць за публічную абразу блізкіх прадстаўніка ўлады.

Прапанавана караць у крымінальным парадку за незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці або персанальных даных грамадзян, а таксама ўвесці павышаную адказнасць за такія дзеянні ў дачыненні да асобы або яго блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку.

Мяркуецца таксама крыміналізаваць неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Упершыню ўводзіцца адказнасць за такія праявы экстрэмізму, як удзел у экстрэмісцкім фарміраванні, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, вярбоўка, навучанне і падрыхтоўка асобы для ўдзелу ў названай дзейнасці.

Прапанавана ўсталяваць крымінальную адказнасць за распаўсюджванне заведама лжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Беларусі, прававым становішчы грамадзян, дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання, што дыскрэдытуе Беларусь, калі такія дзеянні здзейсненыя ў любым публічным выступе, у тым ліку СМІ і пляцоўкі ў сетцы Інтэрнэт.

У праекце таксама ідзе гаворка аб крымінальнай адказнасці за заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд17

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба3

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд17

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць