Свет

Кітай абмяжуе выкарыстанне Tesla для чыноўнікаў і вайскоўцаў

Кітайскі ўрад лічыць, што электрааўтамабілі Tesla могуць стаць крыніцай уцечкі звестак, што тычацца нацыянальнай бяспекі.

Фота Depositphotos.com

Па словах кітайскіх чыноўнікаў, гэты крок выкліканы праверкай бяспекі электрамабіляў, бо камеры Tesla могуць пастаянна запісваць выявы навакольнага асяроддзя, а чуйнікі атрымліваць звесткі, дзе і як выкарыстоўваецца аўтамабіль. Да таго ж Tesla можа атрымліваць спіс кантактаў мабільных тэлефонаў, якія сінхранізуюцца з камп’ютарнай сістэмай.

Таму кітайскі ўрад занепакоены, што гэта інфармацыя можа трапіць у ЗША, паведамляе The Wall Street Journal.

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін уводзіць усё больш абмежаванняў на замежныя тэхналогіі па меры таго, як узмацняецца тэхналагічная барацьба з ЗША.

Такі крок, хутчэй за ўсё, з’яўляецца адказам на амерыканскія абмежаванні на выкарыстанне прадукцыі кітайскай кампаніі Huawei. Урад ЗША перакананы, што тэхналогіі гэтай кампаніі ўяўляюць сабой пагрозы нацыянальнай бяспецы, бо кампанія можа займацца шпіянажам.

Кітайскі ўрад загадаў кіраўнікам некаторых дзяржаўных устаноў папрасіць супрацоўнікаў не выкарыстоўваць на працы амерыканскі электрамабіль. Таксама паведамляецца, што была ўведзена забарона на ўезд на Tesla ў жылыя комплексы для сем’яў супрацоўнікаў, якія працуюць у галіне дзяржаўнай абароны.

Кампанія Tesla адмовілася каментаваць гэты крок кітайскага кіраўніцтва. Аднак прадстаўнікі спасылаюцца на папярэднія каментары кампаніі наконт бяспекі звестак: «Палітыка аховы канфідэнцыяльнасці Tesla адпавядае кітайскім законам і правілам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны18

Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?6

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў14

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак3

Голас не па-мужчынску: як медыцына дапамагае пры мутацыйным фальцэце1

Узламаны акаўнт «Лініі Сталіна» пачаў публікаваць зводкі пра сотні збітых над Расіяй беспілотнікаў — ніхто не заўважыў падвоху3

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць