Грамадства

Памятаеце дзяўчыну, якую ўжо пяць разоў затрымлівалі па адміністратыўцы? Сёння па яе прыйшлі шосты раз

Не так даўно мы пісалі пра 22-гадовую Кацярыну Атрахімёнак, якая паспела адбыць 55 сутак пасля выбараў па адміністрацыйных артыкулах. Сёння Кацярына зноў з'явілася ў спісах затрыманых.

Кацярына Атрахімёнак, фота Надзеі Бужан

Як паведаміла «Нашай Ніве» Марына Атрахімёнак, маці Кацярыны, прыблізна ў 16.00 да дзяўчыны прыйшлі ў інтэрнат і забралі адтуль з фармулёўкай «для прафілактычнай размовы».

«Мне патэлефанавала яе сяброўка, Каця тым часам збірала рэчы. На ўсякі выпадак, калі не вернецца. Усё, што нам вядома, — яе забралі на прафілактычную размову. Але не веру, што дачку адпусцяць», — кажа Марына.

Раней па месцы жыхарства Каці ўжо прыходзілі: перад Усебеларускім народным сходам. Забралі ў РУУС з абяцаннем «толькі на гадзіну, пагутарыць», але ў выніку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак нібыта за супраціў міліцыянерам. Перад УНС ізалявалі многіх актыўных беларусаў. Цяперашнія прафілактычныя размовы некаторыя звязваюць з падрыхтоўкай да Дня Волі.

Мы будзем сачыць за лёсам Каці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну9

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна7

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі20

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну9

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць