Грамадства

У Навагрудку звольнілі супрацоўніцу музея, што адпрацавала там 22 гады

Галіну Кавальчук звольнілі з Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. Сёння яна дапрацоўвае апошні дзень на пасадзе старшай навуковай супрацоўніцы музея, паведамляе Белсат.

Фота з сацсетак музея

Прычына звальнення — грамадская пазіцыя і правядзенне ў нядзелі экскурсій для жыхароў Навагрудку, сярод якіх былі людзі, пакараныя судом паводле арт. 23.34. КаАП.

Галіна Кавальчук працавала ў музеі амаль 22 гады. Найноўшая музейная гісторыя Навагрудку звязаная менавіта з ёй. У 2019 годзе Галіна Кавальчук была прызнаная ўладамі раёна найлепшым музейным работнікам. У лютым 2021 года ёй абвясцілі, што не працягнуць кантракта.

З музея звольнілі таксама навуковую супрацоўніцу Тамару Вяршыцкую. Яна стварала ў Навагрудку Музей габрэйскага супраціву і занесеная ў Кнігу гонару Навагрудскага раёна. Вяршыцкая афіцыйна развітаецца з музеем 2 красавіка 2021 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць