Свет

У Францыі ўвялі агульнанацыянальны лакдаўн

Прэзідэнт Эманюэль Макрон увёў чатырохтыднёвы лакдаўн ва ўсіх рэгіёнах Францыі.

Прычынай узмацнення жорсткасці каранавірусных мер стала рэзкае павелічэнне колькасці выпадкаў заражэння. Такім чынам, калі 20 студзеня ў Францыі, па даных СААЗ, было выяўлена 23 347 выпадкаў заражэння каранавірусам за суткі, 20 лютага — 23 170, то ўжо з сярэдзіны сакавіка пайшоў рост: 12 сакавіка — 27 166 выпадкаў, 17-га — 29 145, 25-га — 33 389, 26 сакавіка колькасць выпадкаў за суткі дасягнула 45 401, а да 1 красавіка колькасць выяўленых заражэнняў вырасла да 58 828.

«Вірус не толькі заразнейшы, але да таго ж смяротна небяспечны», — сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што «44% пацыентаў, якія цяпер знаходзяцца ў рэанімацыі, — маладзейшыя за 65 гадоў».

Меры, уведзеныя ў Францыі на перыяд лакдаўна:

— ва ўсіх рэгіёнах увялі каменданцкую гадзіну з 19:00;

— супрацоўнікі павінны па магчымасці перайсці на дыстанцыйную працу;

— на тры тыдні зачыняюцца дзіцячыя сады, школы і каледжы. Студэнты ВНУ змогуць наведваць навучальныя ўстановы адзін раз на тыдзень;

— крамы, дзе не гандлююць прадметамі першай неабходнасці, павінны быць зачыненыя. Выключэнне складуць кніжныя і музычныя крамы, а таксама крамы тавараў для дома. Будуць адкрыты цырульні;

— забараняюцца паездкі без асаблівай прычыны на адлегласць больш за 10 км ад месца ізаляцыі; з'ехаць з аднаго рэгіёна ў іншы французы змогуць толькі ў велікодныя святы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах3

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

Беларускія хірургі правялі паспяховую трансплантацыю лёгкіх пацыенту з хваробай сэрца і імунадэфіцытам2

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць58

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў1

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць