Культура

З'явіўся кароткі спіс кніг, намінаваных на прэмію за найлепшую вокладку

Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр. На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася 28 кніг.

У кароткі спіс журы абрала 6 вокладак:

  1. Анатоль Лазар — аўтар вокладкі кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў. Медысонт, 2020. (Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга змяшчае «прыкметы праяўлення экстрэмізму»).
  2. Кацярына Даманікава, Андрэй Ганчарук — аўтары вокладкі кнігі «Лотас на асфальце», Алесь Плотка. Люта Справа, 2020.
  3. Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Нарысы сучаснага краязнаўства», Збых Слупоўскі. Галіяфы, 2020.
  4. Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Папяросы», Юры Іздрык (пераклад на беларускую — Алесь Плотка). Галіяфы, 2020.
  5. Алена Дашкевіч — аўтарка вокладкі кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Stowarzyszenie Młodych Twórców «Ku Teatrowi» (сувыдавец — Agencja Wydawnicza Ekopress), 2020.
  6. Наталля Паваляева — аўтарка вокладкі кнігі «ROT», Юля Цімафеева. Янушкевіч, 2020. 

Кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.

У складзе сёлетняга журы літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, дызайнерка Кацярына Пікірэня, мастачка Антаніна Слабодчыкава.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура». Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал «Белсат».

***

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома К. Джэрома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць