Свет

У Алтайскім краі 12-гадовая дзяўчынка памерла пасля размовы з кіраўніцтвам школы

Упраўленне СК па Алтайскім краі (Расія) завяло крымінальную справу па факце смерці 12-гадовай дзяўчынкі ў горадзе Рубцоўск. Цела дзяўчынкі было знойдзена ў яе доме без прыкмет гвалтоўнай смерці, піша meduza.io.

10 красавіка ў пабліку «інцыдэнт Рубцоўск» «УКантакце» напісалі, што дзяўчынцы стала дрэнна прыкладна праз гадзіну пасля сустрэчы з завучам яе ліцэя. Педагог нібыта выклікала яе разам з маці і «насварылася за ролік у ціктоку». «З кабінета абедзве [маці і дачка] выйшлі ў слязах», і дзяўчынка магла здзейсніць самагубства».

Алтайскае выданне «Толк» і тэлеканал «360» са спасылкай на суседку сям'і памерлага дзіцяці паведамілі, што ў дзень смерці дзяўчынку сапраўды выклікалі да завуча — з-за таго, што яна зняла на тэлефон, як хлопчык выцірае са штаноў карэктар, а іншае дзіця выклала гэта ў цікток.

«Дзецям патлумачылі, што нельга здымаць іншых і без згоды выкладваць ролікі ў Інтэрнэт. Але мама забірала дачку, дзяўчынка плакала. Яна на яе не сварылася, паспрабавала ўсё перавесці ў жарт. Каб падняць настрой, павезла яе ў краму — купіла цацку і вясновую куртку. Дадому вярнуліся задаволеныя», — цытуе суседку «Толк».

Паводле яе слоў, увечары таго ж дня маці знайшла дачку на падлозе. Пазней высветлілася, што незадоўга да гэтага дзяўчынка напісала сяброўцы, што ў яе «расплываецца і баліць у вачах». Прычына смерці невядомая. Дзіця было здаровае, сцвярджае суседка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты29

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай11

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты29

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць