Культура11

Гарадзенцы ганарацца Быкавым, але не афішуюць гэтага

Украінская вёска Вялікая Севярынка мае музей, абеліск і вуліцу імя народнага пісьменніка Беларусі. А ў Гродне, дзе Васіль Уладзіміравіч жыў больш за трыццаць гадоў, музей месціцца ў маленькім пакойчыку плошчай пятнаццаць метраў.

Украінская вёска Вялікая Севярынка мае музей, абеліск і вуліцу імя народнага пісьменніка Беларусі. А ў Гродне, дзе Васіль Уладзіміравіч жыў больш за трыццаць гадоў, музей месціцца ў маленькім пакойчыку плошчай пятнаццаць метраў.

Тэніска, у якой працаваў народны пісьменнік, дыктафон, нататнік з запісамі, дыпламат з шыфраваным замком, рукапісы, мноства кніг, альбомаў, фотаздымкаў…

У Гродне музей Васіля Быкава размешчаны ў маленькім пакойчыку плошчай пятнаццаць метраў па адрасе вуліца Савецкая, 31. Музей чакае пераезду, будынак падлягае рэканструкцыі. Магчыма, у новым памяшканні знойдзецца месца і экспанатам (пакуль частка іх проста не змяшчаецца і захоўваецца на прыватных кватэрах), і чытальнай залі, і бібліятэцы.

Сёння Гродна старанна ганарыцца тым, што Васіль Быкаў жыў тут больш за трыццаць гадоў, напісаў самыя вядомыя творы, і ў той жа час права афішаваць гэта аддае іншым краінам і гарадам. На радзіме пісьменніка ў вёсцы Бычкі (Віцебская вобласць) дзейнічае дом-музей. У Віцебску — адчыненая мемарыяльная дошка. Украінская вёска Вялікая Севярынка мае музей, абеліск і вуліцу пісьменніка, хоць вёска гэтая ўсяго толькі імгненне яго франтавой біяграфіі.

У нас музей па вуліцы Савецкай адчынены дзякуючы высілкам і сродкам энтузіястаў (кіраўнік — ветэран Вялікай айчыннай вайны, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Мікалай Мельнікаў). Большасць яго арганізатараў — людзі сталага веку, яны ведалі Васіля Быкава, мелі зносіны з ім і не хочуць, каб была забытая менавіта гэтая старонка гісторыі Гродна. У музеі захоўваецца пілотны экзэмпляр фотаальбома пра Васіля Быкава, многія фотаздымкі — рэдкасць і не публікаваліся раней. Зразумела, што гродзенскаму перыяду (50 — 70-е гады мінулага стагоддзя) прысвечана большасць з іх.

Па словах Алеся Дземідовіча, аднаго з куратараў музея, у мінулым радыёжурналіста, Васіль Быкаў любіў Нёман, дзе ў яго была свая маторная лодка і пасведчанне на права ёй кіраваць. Любіў хадзіць па вуліцах, бываць у парку.

Пакуль дагэтуль нічым не азначаныя, стаяць паваенныя будынкі рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда», дзе Васіль Быкаў працаваў карэктарам, затым літаратурным кансультантам. Дамы па вуліцы Свярдлова і вуліцы Вялікая Траецкая, дзе ён жыў разам з сям’ёй, будынак мастацкіх майстэрняў, дзё ён пачынаў працаваць адразу пасля вайны, будынак адміністрацыі філармоніі (вуліца Савецкая), дзе быў карэктарам. Праўда, у нас гатовыя назваць адну з вуліц імем Васіля Быкава, але дыпламатычна чакаюць, калі з’явіцца вуліца, па памерах вартая насіць прозвішча народнага пісьменніка.

Рэдкасці захоўваюцца ў музеі, напрыклад рукапіс «Сотнікаў» з арыгінальнымі аўтарскімі праўкамі. У музеі на падваконні стаіць бюст пісьменніка. І партрэт. Сюды і ўскладуць энтузіясты кветкі 19 чэрвеня — у дзень 85-годдзя пісьменніка.

«Вечерний Гродно»

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін22

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

«Белавія» анансавала хуткія палёты на востраў Фукуок

У вёсцы пад Барысавам разам з полем зааралі адзіную дарогу. Адважны чалавек паехаў і загруз1

На гэтыя выхадныя ў Беларусі забілі на паляванні чатырох мядзведзяў10

Беларус паказаў гіганцкую колькасць буслоў у адным месцы ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах11

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць