Улада44

Макей: Калі запросяць у Раду Еўропы, мы пойдзем на адмену смяротнага пакарання

Пра гэта ён заявіў падчас выязнога пасяджэння Грамадска‑кансультатыўнае рады (ГКР) у Жодзінскай турме.

Калі Беларусь прыме рашэнне аб уступленні ў Раду Еўропы, то пытанне аб увядзенні мараторыя на смяротную кару будзе неабходна вырашаць.

Пра гэта 17 чэрвеня заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей падчас пасяджэння Грамадска‑кансультатыўнае рады (ГКР). Яно было прысвечана праблеме гуманізацыі пенітэнцыярнай сістэмы і прайшло ў Жодзіне (Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) на тэрыторыі папраўчай установы «Турма № 8».

«Пытанне аб смяротнай кары не трэба разглядаць як нешта застылае назаўсёды, — сказаў Макей.

— Я таксама сустракаўся са спадаром Рыгоні (спецдакладчык ПАРЕ па Беларусі. — БелаПАН.), і мы на гэту тэму доўга размаўлялі. У нас ужо паменшылася колькасць артыкулаў у Крымінальным кодэксе, за якія давалі смяротную кару, і на практыцы такое пакаранне сталі прымяняць радзей. Тым больш што гэта (пытанне адмены смяротнай кары. — БелаПАН.) трэба разглядаць у кантэксце ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы. Пакуль мы гаворым толькі аб вяртанні статусу спецыяльнага запрошанага.

Але калі будзе дакладнае рашэнне аб уступленні ў Раду Еўропы, то нам давядзецца пайсці на гэты крок (увесці мараторый на смяротную кару. — БелаПАН.)».

Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак нагадаў членам рады, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяць смяротныя прыгаворы і прыводзяць іх у выкананне. «І, калі гаварыць аб гуманізацыі пенітэнцыярнай сістэмы, то смяротная кара — гэта тая праблема, якую неабходна вырашаць», — адзначыў Гулак.

Кіраўнік БХК таксама нагадаў пра па сутнасці станоўчае заключэнне Канстытуцыйнага суда ад 2004 года аб магчымасці адмены смяротнай кары. Кажучы пра тое, што да адмены вышэйшай меры не гатова беларускае грамадства, Гулак заўважыў, што сацыялагічная большасць прыхільнікаў смяротнай кары над яе праціўнікамі у многім растлумачваецца недастатковай інфармаванасцю грамадства. «Прадуманая медыйная кампанія дазволіць стварыць станоўчае сальда прыхільнікаў адмены смяротнай кары», — упэўнены Алег Гулак.

Член ГКР, старшыня Саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец лічыць, што ў пытанні адмены смяротнай кары трэба не прыспешваць падзеі, «а ісці паступова». «Ёсць ідэя і рэкамендацыя аб увядзенні мараторыя, трэба правесці растлумачальную працу з насельніцтвам, увесці мараторый, а потым выходзіць з пытаннем адмены смяротнай кары на рэферэндум, так як такая мера пакарання была падтрыманая насельніцтвам на рэферэндуме», — сказаў ён.

Алег Гулак, у сваю чаргу, адзначыў, што цалкам можна абысціся і без рэферэндума. «Ці прыняць указ прэзідэнта аб мараторыі на смяротную кару, ці проста законам аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс выключыць з яго такі від пакарання, як смяротная кара», — сказаў старшыня БХК.

БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай6

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Усе навіны →
Усе навіны

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае6

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай6

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць