Грамадства

«Гэта былі дзеянні чалавека, якога не чуюць»: палітвязня Віктара Лосіка асудзілі да чатырох гадоў калоніі

19 красавіка суд Мінскага раёна вынес прысуд палітвязню Віктару Лосіку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 339, 341 КК і асудзілі да двух гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 339, да чатырох гадоў калоніі — па ч. 2 арт. 339, да месяца арышту — па арт. 341. У выніку праз паглынанне больш мяккага пакарання больш строгім Віктар Лосік асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе spring96.org.

Фота МУС

Справу разгледзела суддзя Новікава. Пракурор — Касінская. Пацярпелыя — старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ў Хацежына Радзько і яе намесніца Красоўская. Абедзве заявілі пазоў на выплату маральнай шкоды: па 3000 рублёў кожнай. Пазоў суддзя Новікава таксама задаволіла.

Суд таксама абавязаў спагнаць з Лосіка дзяржпошліну — 174 рублі, судовыя выдаткі — 492 рублі 44 капейкі.

Лосіка прызналі вінаватым у тым, што ён павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнутраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка для галасавання з надпісам «Не забудем, не простим!», а таксама ў нанясенні выяваў з гербам «Пагоня» на збудаваннях і апорах маста.

Фотаздымкі пудзілаў былі размешчаны ў чаце «Хацежына для жыцця».

Віктар Лосік прызнаў віну па артыкуле 339 і не пагадзіўся — з артыкулам 341, прынёс прабачэнні пацярпелым, пудзілы з фотаздымкамі якіх вывешваў: прызнаў усе тры факты вывешвання пудзілаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах11

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць