Інтэрнэт і СМІ

Галоўнаму рэдактару Intex-press вынеслі пракурорскае папярэджанне за інтэрв'ю з Ціханоўскай

Дырэктар ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс», галоўны рэдактар газеты Intex-press Уладзімір Янукевіч атрымаў папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв'ю з экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, паведамляе БАЖ.

Інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай выйшла ў нумары Intex-press ад 14 красавіка. У той жа дзень Уладзіміру Янукевічу патэлефанавалі з Баранавіцкай міжраённай пракуратуры і запрасілі на сустрэчу раніцай 15 красавіка. На сустрэчы Баранавіцкі міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк зачытаў Уладзіміру Янукевічу вынесенае яму папярэджанне.

Там было сказана, што ў ходзе маніторынгу СМІ ўстаноўлена, што ў нумары Intex-press ад 14 красавіка было апублікавана інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якая хаваецца ад органаў крымінальнага пераследу, у дачыненні да якой узбуджаны шэраг спраў за здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, якая выступае ў тым ліку ад імя Каардынацыйнай рады, «што з'яўляецца экстрэмісцкім фарміраваннем».

Таксама ў папярэджанні было пазначана на патрабаванне закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» аб недапушчальнасці распаўсюджвання ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або той, якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці, гвалту і жорсткасці, іншай інфармацыі, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь або забаронена заканадаўствам краіны.

«На жаль, мне не было растлумачана, якія менавіта словы ў інтэрв'ю парушылі, на думку Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, дзеючае заканадаўства. Мы расцэньваем гэтае папярэджанне як ціск на свабоду слова і будзем абскарджваць у пракуратуры Брэсцкай вобласці», — сказаў службе маніторынгу ГА «БАЖ» Уладзімір Янукевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны19

Ілля Чарапко-Самахвалаў, які пакідае «Пятлю прыхільнасці», усё ж прыме ўдзел у восеньскім туры

Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?6

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць