Улада55

Мінск абвінавачвае Расію ў рэйдэрстве і замаху на суверэнітэт

Беларускія чыноўнікі асцерагаюцца, што мір у малочнай вайне з Расіяй можа стаць кароткім перамір’ем.

Беларускія чыноўнікі асцерагаюцца, што мір у малочнай вайне з Расіяй можа стаць кароткім перамір’ем.

У мінулую сераду кароткатэрміновая малочная вайна скончылася падпісаннем пагаднення аб адмене забароны на малако, пасля чаго Беларусь зняла мытныя пасты на мяжы з РФ.

Аднак, Мінск асцярожны ў аптымістычнай ацэнцы сітуацыі, піша Reuters.

«Прынятыя тыя ўмовы, пра якія мы першапачаткова казалі. Прынамсі, афіцыйна цяпер можна сцвярджаць, што працэс урэгулявання пачаўся… Мы вельмі спадзяемся, што гэтая складаная сітуацыя на шляху да поўнага ўрэгулявання»,
— сказала першая намесніца старшыні адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч.

Кажучы пра саму малочную вайну, яна адзначыла, што рашэнне пра забарону на ўвоз у РФ беларускіх малочных прадуктаў стала нечаканым для Мінска.

«Ніякага афіцыйнага апавяшчэння ад Расспажыўнагляда Беларусь не атрымлівала, даведаўшыся пра ўсё са СМІ», — сказаў Пяткевіч.

Ёй прыйшлося тлумачыцца і за асобныя публікацыі ў афіцыйнай беларускай прэсе.

«Малако мы не вылівалі — нешта пайшло на перапрацоўку, нешта на падкорм, сыры пайшлі на захаванне», — патлумачыла яна.

«Як такой страты няма, але ёсць недаатрыманы прыбытак. У гандлёвых войнах пераможцаў не бывае», — рэзюмавала Пяткевіч.

Днямі стала вядома пра патрабаванне Газпрама пагасіць доўг у $230 мільёнаў за пастаўкі газу ў студзені‑красавіку, які ўзнік з‑за таго, што Беларусь аплачвала газ па сярэднегадавым, а не кантрактным кошце.

У Мінску назвалі гэтае патрабаванне парушэннем джэнтльменскага пагаднення.

«Падчас перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі былі дасягнутыя вусныя дамоўленасці пра сістэму аплаты, калі было сказана, што мы на працягу года плацім за газ сярэднегадовы кошт. Мы зыходзілі з гэтай дамоўленасці», — сказала Пяткевіч.

Афіцыйны Мінск не ўпэўнены, што на гэтым канфлікты з саюзнікам скончацца.

«Усё гэта (гандлёвыя канфлікты) толькі не вельмі элегантныя спробы зрабіць па сутнасці рэйдэрскія захопы беларускіх эканамічных актываў з тым, каб на гэтай аснове, пазбавіўшы Беларусь эканамічнага суверэнітэту, абрынуўшы прамысловасць, адабраць і палітычны»
,

— сказала Reuters крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

У разгар малочнай спрэчкі Лукашэнка даручыў Савету бяспекі скласці спіс магчымых «акцыяў па прычыненні эканамічнай шкоды Беларусі.

Паводле Хартыі'97

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў4

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў4

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць