Грамадства

«Быў Іосіф — стаў Осіпам». З-за памылкі сям'я амаль 80 год не ведала аб лёсе свайго бацькі і мужа

Іосіф — пасярэдзіне.

І цішыня.

 — Дык вось яна — дарога, — паказвае на поле паміж хатамі 89‑гадовая Ніна Мар’янаўна.

 — Ну вунь жа, — здзіўлена паўтарае бабуля — і зноў паказвае на поле. Ну як гэтыя гарадскія не бачаць дарогу?

Яна распавядае, што Дабраполлі былі мястэчкамі, дзе жылі парабкі князёў Умястоўскіх.

 — Бацьку я свайго ўвогуле не ведала. Маці была цяжарная мною, калі яго забралі на вучэнні нейкія. Было гэта ў 1941 годзе. Яшчэ вайны не было, а вяскоўцаў нашых пазабіралі. На аэрадром нейкі. Мама засталася адна.

— Яны тады думалі, што гэта ненадоўга. Але тут пачалася вайна. Бацька дасылаў ёй нейкія лісты, але іх было вельмі мала і ўсе — даваенныя. Потым Шаркуці згарэлі, а мама вярнулася да сваіх бацькоў ў Дабраполь-1, дзе я і нарадзілася. Згарэла ўсё — і лісты бацькі, і яго фотаздымкі. Ніводнага не засталося. Я так доўгі час нават і не ведала, як ён выглядаў. А потым памерла яго сястра ў Латвіі — і яе дачка даслала мне яго фотаздымак. Вось і ўсё, што засталося на памяць.

Адэля вельмі перажывала, што звестак пра мужа ўсё не было. Пасля вайны паспрабавала высвятліць, што ж здарылася. У 1952 годзе жанчына нават напісала ліст ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Яна распавядала, што правяла сваё асабістае расследаванне — знайшла і паразмаўляла з аднавайскоўцамі мужа, і яны распавялі, што Іосіф прапаў — можа, загінуў, — у 1941 годзе каля мястэчка Свіслач. Ён служыў у  445‑м будаўнічым батальёне, куды яго забралі ў красавіку таго ж года на будаўніцтва ваеннага аэрадрома.

Вяселле Ядзвігі. На фотаздымку справа — Ядзвіга з мужам і яе маці з айчымам.

Але дэталяў пра лёс Іосіфа сям’я доўгі час не ведала.

 — Мама нават ездзіла ў Ліду ў ваенкамат. Там нічога не сказалі. А потым, ужо пасля ліста ўладам, даслалі ёй паперу, што прапаў без вестак у 1944 годзе. Мне як дачцэ прапаўшага пачалі плаціць грошы. А маці ўсё шукала яго. Потым яна паехала нават да нейкай бабкі. Тая паглядзела і сказала: «Не чакай яго, бо помер ён, жыві далей». І яна жыла. Пасля вайны мама зноў выйшла замуж, але шукаць майго тату не пераставала. Яе муж таксама ваяваў, ён не пярэчыў пошукам. Айчым быў добры чалавек. Але ж гэта як: ні разу не пабіў, але ж і ні разу не пашкадаваў. А я, як потым пажыўшы, убачыла, як мой муж з дзецьмі быў, паглядзела, як гэта — добры бацька, — кажа Ядзвіга Іосіфаўна.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Яна распавядае, што калісьці, ужо ў больш сталым узросце, паехала ў ваенкамат ў Іўе.

Каб заняць рукі — накрывае на стол і распавядае аб тым, што ўжо пэўны час жыве адна — муж Леанард доўга хварэў і памёр два гады таму.

 — Не страшна адной ў вёсцы жыць?

Успамінае мужа, які працаваў шафёрам ў калгасе — прывозіў патрэбныя для маладой гаспадаркі машыны з усяго Савецкага Саюза.

— Я такую палёгку адчула, як пазнала, — кажа Ядзвіга Іосіфаўна. — Зараз і памерці спакойна магу. А дзеці, калі будзе троху лягчэй з гэным каранавірусам, хочуць паехаць у Свіслач, паглядзець на мясціны, дзе ваяваў і загінуў мой бацька. Бо кожнага памятаюць і чакаюць дома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць