Інтэрнэт і СМІ

Інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай у газеце Intex-press прызнана экстрэмісцкім

Згодна з пазовам Баранавіцкай міжрайпракуратуры апублікаванае ў газеце Intex-press інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай і яго відэазапіс прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе БАЖ.

Галоўны рэдактар Intex-press Уладзімір Янукевіч. Фота Tut.by

«У інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай змяшчалася інфармацыя, накіраваная на распальванне ў грамадстве палітычнай, ідэалагічнай, сацыяльнай варажнечы», паведамляе Генпракуратура.

Нагадаем, што галоўнага рэдактара выдання Уладзіміра Янукевіча выклікалі ў суд як уладальніка сайта Intex-press, на якім была размешчаная электронная версія матэрыялу. Яму далі максімальна магчымае для фізасобы пакаранне — 20 базавых штрафу (580 рублёў).

Акрамя таго, Баранавіцкі міжраённы пракурор абвясціў Уладзіміру Янукевічу афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства аб СМІ.

Па заяве тэрытарыяльнай пракуратуры суд сваім рашэннем прызнаў апублікаваны ў газеце Intex-press артыкул, а таксама размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе тэкст інтэрв'ю і яго відэазапіс экстрэмісцкімі матэрыяламі і дапусціў яго неадкладнае выкананне.

Копія рашэння накіравана ў Мінінфармацыі для ўключэння інфармацыйнай прадукцыі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, абмежавання доступу да інтэрнэт-сайта за парушэнне парадку выкарыстання рэсурсу і размяшчэння на ім інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена заканадаўствам.

Учора стала вядома, што «Белпошта» адмовілася ўключаць газету ў падпісны каталог на другое паўгоддзе, а гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць