Грамадства

У Магілёве пачаўся закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Усіх прысутных папрасілі адысці ад будынка

Сёння ў судзе Магілёўскай вобласці пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць цэлай групы палітвязняў — Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Ірыны Шчаснай і Дзмітрыя Казлова (блогер «Шэры кот»).

Mayday

Раней было заяўлена, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. За дваццаць хвілін да пачатку працэсу з будынка супрацоўнікі міліцыі прагналі ўсіх ахвотных падтрымаць палітвязняў, паведамляюць правабаронцы.

Унутры знаходзяцца толькі маці і жонка Паўла Севярынца — яны хочуць трапіць на прыём да старшыні суда.

Ганна, Вольга, Таццяна і Дар'я Севярынцы. Фота з фэйсбука Вольгі Севярынец

У фае знаходзіцца ўсё начальства Ленінскага РАУС, 7 афіцэраў сустракаюць усіх, хто прыйшоў. Прысутнічае таксама намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжанкоў.

У канцылярыі суда раней адзначалі, што збіраюцца зрабіць працэс закрытым.

Міліцыя запатрабавала ад людзей, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў, разысціся ад будынка (прыйшлі каля 40 чалавек). У адваротным выпадку, як заявіў супрацоўнік Ленінскага РАУС Карніенка, міліцыя будзе расцэньваць гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

На месца ўжо прыбыў АМАП, людзі вырашылі адысці. Быў затрыманы журналіст Аляксандр Буракоў.

Нагадаем, што Севярынцу выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках), Войнічу, Вінярскаму, Юхневічу і Афнагелю таксама — па ч. 2 арт. 293. Афнагелю таксама па ч. 3. арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках альбо фінансаванне гэтай дзейнасці). Дзмітрый Казлоў быў абвінавачаны па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу4

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі2

Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын26

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

МЗС: Больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»

Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту1

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу4

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць