Грамадства

Лукашэнка на рынку падышоў да пакупнікоў — адзін з іх аказаўся вядомым мільянерам

Аляксандр Лукашэнка сёння наведваў фермерскі рынак у Валяр'янава. Там ён правёў паўтары гадзіны. Акрамя таго, што абмяркоўваў пытанні кантролю за рынкам, таксама ён купляў спецыі для плову і падыходзіў да пакупнікоў. «Прэзідэнт на рынку сустрэў суседа», — напісаў тэлеграм-канал «Пул першага» і апублікаваў кароткае відэа. «Суседам» аказаўся вядомы мільянер Мікалай Бурнос, піша Onliner.by.

«Пул першага»

— Добры дзень! — Лукашэнка кіўнуў аднаму з пакупнікоў.

— Вітаю! — адказаў мужчына.

— Што вы купілі?

— Ды я ўсё набраў. Арэхі, — ахвотна паказаў змесціва пакета пакупнік.

— А гэта рыба?

— Рыба, мяса.

— Свініна? Шашлык будзе. А дзе жывеш? — спытаў Лукашэнка.

— Аляксандр Рыгоравіч, вёска Клетнае, Белавежская пушча.

— А-а-а, ну зразумела, сусед, значыць.

Ураджэнец вёскі Клетнае Мікалай Бурнос — вядомы піцерскі бізнэсовец, уладальнік ААТ «Палімербудматэрыялы». Мінчукам гэта прозвішча знаёма па сумнавядомым доме-даўгабудзе ў «Лебядзіным». У 2011 годзе Бурнос выступіў інвестарам гасцінічна-жылога комплексу насупраць «Мінск-Арэны», меў намер укласці ў будоўлю $120 млн. Затым нешта пайшло не так, і праз пару гадоў выйшаў з праекта, перадаўшы яго іншаму забудоўшчыку.

Але больш за ўсё Бурнос праславіўся тым, што вырашыў выратаваць ад вымірання сваю малую радзіму. Тую самую вёску Клетнае, што недалёка ад Белавежскай пушчы. Бурнос уклаў у родную вёску каля $20 млн. Побач з бацькоўскім домам пабудаваў двухпавярховы катэдж з мансардай. Выкапаў і зарыбіў вадаём, адкрыў спартыўны цэнтр, турыстычны комплекс з гасцявымі домікамі, рэстаранам і лазняй, завёў сучасныя стайні. Стараннямі Бурноса ў Клетным з'явіліся прыродны газ, тэлефонная лінія, водаправод, каналізацыя і тратуарная плітка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць