Свет

Кіраўнік МЗС Германіі: Газавыя санкцыі магчымыя ў сярэдняй і доўгай перспектыве

ЕС абмяркоўваў магчымасць санкцый супраць паставак газу праз тэрыторыю Беларусі, і такі варыянт не выключаецца ў гэты момант, піша ТАСС.

Пра гэта заявіў журналістам у чацвер кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Лісабоне.

«Гэтае пытанне таксама тут часткова разглядалася, але гэта хутчэй сярэдне- і доўгатэрміновая тэма», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб магчымасці ўвядзення санкцый супраць паставак газу праз Беларусь. «Цяпер я нічога не хачу выключаць», — дадаў Маас.

У той жа час, па яго словах, будуць неабходныя дэталёвыя кансультацыі на гэты конт.

Маас таксама распавёў, што Еўрасаюз вывучае ўсе магчымыя варыянты санкцый супраць Мінска, у тым ліку забарону выпуску дзяржаблігацый у еўра.

«Мы ўсе поўныя рашучасці вельмі хутка рэалізаваць рашэнні Еўрапейскага савета», — сказаў ён. «Мы абмяркоўваем, акрамя таго, пытанне, хто яшчэ патрапіць у санкцыйны спіс — гэта не толькі асобныя людзі, адказныя за тое, што адбылося ў апошнія дні, але і кампаніі», — адзначыў Маас і дадаў, што гаворка ідзе пра прадпрыемствы, якія аказваюць уплыў на эканамічную сітуацыю ў Беларусі, у прыватнасці ў сферы вытворчасці калію і фасфату.

«Гаворка таксама пойдзе аб тым, каб выкарыстоўваць фінансавыя магчымасці ў вобласці сістэмы разлікаў. Асабліва стаіць пытанне, наколькі ў будучыні Беларусі будзе дазволена ажыццяўляць выпуск дзяржаблігацый у Еўропе», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Германіі.

«Мы пайшлі так далёка, паколькі дзеянні, якія мы назіралі ў Беларусі, якія мы назіралі з боку Лукашэнкі, маюць тэрарыстычныя абрысы, настолькі непрымальныя, што, уласна кажучы, нічога не можам выключаць», — заявіў Маас.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ24

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Пазіцыя Расіі ніяк не змянілася4

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!62

Марыя Зайцава, якая загінула на вайне, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам ад Украіны1

У Вільні прайшло шэсце да пятых угодкаў выбараў-2020 ФОТЫ6

Латушка: У дэмсілаў ёсць план па днях на выпадак, калі прыйдзецца браць уладу ў свае рукі11

Святлана Ціханоўская расказала, чаму не праверыла змест канверта ад Паўлючэнкі па прыездзе ў Літву13

У Варшаве шматдзетную беларускую сям’ю высяляюць з кватэры за неаплату. Але яны ўпэўненыя, што нават пераплацілі

Дроны СБУ атакавалі тэрмінал захоўвання шахедаў у Татарстане3

У сакрэтным і футурыстычным мінскім шматпавярховіку прадаецца трохпакаёвая кватэра. Кошт квадрата ўражвае1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ24

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць