Свет

Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы ў Сочы. Дамовіліся аб другім траншы крэдыту і палётах «Белавіі» па Расіі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на перамовах у Сочы абмяркоўвалі ў асноўным гандлёва-эканамічныя адносіны і барацьбу з пандэміяй. Пра гэта журналістам у суботу распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

Па словах прадстаўніка Крамля, у пятніцу былі афіцыйныя перамовы лідараў, а ў суботу — нефармальная частка.

Пяскоў паведаміў, што другі транш крэдыту ад Расіі у $500 млн з 1,5 млрд Мінск атрымае найбліжэйшым часам, да канца чэрвеня, ніякіх перашкод няма, усё ўзгоднена.

Пяскоў паведаміў, што тэму пераходу да адзінай валюты Пуцін і Лукашэнка ў Сочы не закраналі. Лукашэнка не ставіў пытанне аб дадатковай эканамічнай дапамозе Беларусі.

Высновы еўрапейскіх краін па інцыдэнце з самалётам Ryanair заснаваныя выключна на эмоцыях, а не на спробе растлумачыць абставіны. З пункту гледжання Масквы сітуацыя патрабуе ўдумлівага і канструктыўнага разгляду, заявіў Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка даручылі Міністэрствам транспарту дзвюх краін «арганізаваць усе аспекты паветраных зносін».

«Мінтрансам дзвюх краін — Расіі і Беларусі — дадзена даручэнне арганізаваць усе аспекты паветраных зносін, у тым ліку з улікам надыходзячага перыяду адпачынкаў і з улікам вялікай колькасці грамадзян Беларусі, якія хочуць прыехаць на Чарнаморскае ўзбярэжжа Расіі, а таксама, што немалаважна, з улікам таго, што вялікай колькасці грамадзян Беларусі трэба будзе неяк вяртацца на сваю радзіму», — сказаў прадстаўнік Крамля.

«Абмяркоўваліся пытанні арганізацыі паветранага руху з улікам рашэння еўрапейскіх уладаў, многіх авіякампаній, якія перасталі лятаць праз паветраную прастору, з улікам таго, што «Белавія» больш нежаданы госць у еўрапейскіх гарадах», — адзначыў прадстаўнік Крамля.

Расійскі лідар падняў пытанне затрыманай у Мінску грамадзянкі Расіі Сапега, яе лёс Маскве неабыякавы. Ён даручыў МЗС Расіі самым уважлівым чынам адсочваць справу расіянкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць