Навука і тэхналогіі

Не толькі вуглякіслы газ: як закіс азоту ўплывае на змену клімату

Калі кажуць пра неабходнасць скараціць выкіды парніковых газаў, звычайна згадваюць вуглякіслы газ. Але ёсць і іншае рэчыва, што таксама выклікае глабальнае пацяпленне. Гэта весялушны газ, ці, інакш кажучы, закіс азоту (N2O), і ён зусім не атрымлівае належнай увагі ад экспертаў.

Фота flickr.com.

Аднак закіс азоту здольны разаграваць атмасферу ў 300 разоў мацней, чым вуглякіслы газ, і час яго распаду — ажно 114 гадоў. Весялушны газ таксама спрыяе пагаршэнню азонавага слою. Пры гэтым падчас барацьбы са зменамі клімату небяспеку, што сыходзіць ад закісу азоту, часцей за ўсё ігнаруюць, папярэджвае ВВС.

Сельская гаспадарка — асноўная крыніца выкідаў N2O у атмасферу, тым больш што зараз вельмі пашыранае выкарыстанне сінтэтычных угнаенняў на аснове азоту. Зараз навукоўцы шукаюць, як можна змяніць падыход да апрацоўкі глебы і фермерства, каб скараціць выкіды.

Адзін з варыянтаў — перайсці да больш асцярожнага выкарыстання ўгнаенняў і ўжываць іх толькі тады, калі яны сапраўды патрэбныя раслінам, ці вырабляць угнаенні са зніжанай колькасцю азоту. У гэтым можа дапамагчы так званая прэцызійная сельская гаспадарка, якая выкарыстоўвае тэхналогію дыстанцыйнага зандзіравання, каб вызначыць, дзе, калі і ў якой колькасці трэба ўжыць угнаенні. Іншы варыянт — інгібітары нітрыфікацыі, хімічныя рэчывы, што прыгнятаюць здольнасць мікробаў ператвараць аміяк у нітрат. Гэта, у сваю чаргу, перашкаджае ўтварэнню закісу азоту і дапамагае захаваць азот у глебе на больш працяглы перыяд.

Існуюць і дадатковыя стратэгіі, каб яшчэ больш палепшыць сітуацыю. Напрыклад, можна выкарыстоўваць здольнасць некаторых мікробаў пастаўляць азот наўпрост да раслін. Прэпараты, зробленыя па такім прынцыпе, зніжаюць неабходнасць прымяняць штучныя ўгнаенні. Ёсць меркаванне, што можа дапамагчы і зніжэнне выкарыстання пестыцыдаў — праз гэта павялічыцца колькасць бактэрый. Яны будуць вырабляць больш азоту, які пойдзе да раслін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў10

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу8

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13

«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў10

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць